Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
04 сакавіка 2022, 09:03

У МЗС абмеркавалі актуальныя напрамкі супрацоўніцтва Беларусі і Сірыі

4 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Першы намеснік міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Сяргей Алейнік правёў сустрэчу з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Сірыйскай Арабскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Махамадам аль-Умрані, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ведамства.

Пасол Сірыі перадаў копію віншавальнага паслання Прэзідэнта Сірыі Башара Асада ў адрас Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі па выніках паспяховага правядзення рэспубліканскага рэферэндуму аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь.

Таксама ў ходзе сустрэчы былі абмеркаваны актуальныя напрамкі беларуска-сірыйскага супрацоўніцтва ў палітычнай, гандлёва-эканамічнай і гуманітарнай сферах.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі