Сцяг Пятніца, 5 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
24 лістапада 2025, 09:00

Турчын пракаменціраваў імпульсіўныя дзеянні суседзяў на граніцы 

Аляксандр Турчын. Фота з архіва
Аляксандр Турчын. Фота з архіва
24 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь заўсёды адкрыта да дыялогу са сваімі суседзямі. Аб гэтым заявіў прэм'ер-міністр Аляксандр Турчын у эфіры тэлеканала "Беларусь 1", паведамляе БЕЛТА.

"Самае галоўнае, што з суседзямі трэба заўсёды размаўляць, перш чым прымаць нейкія рашэнні. Усё ж такі мы павінны заўсёды дзейнічаць у канструктыўным рэчышчы, зыходзячы з інтарэсаў нашых грамадзян, эканомік, бізнесу", - сказаў Аляксандр Турчын.

Паводле яго слоў, пры наяўнасці праблем у міждзяржаўных адносінах Беларусь заўсёды адкрыта да дыялогу. "Давайце будзем абмяркоўваць, вырашаць гэтыя праблемы. А гэтыя ўсе імпульсіўныя дзеянні (закрыццё граніц. - Заўвага БЕЛТА) не вельмі красяць людзей такога высокага ўзроўню", - падкрэсліў кіраўнік беларускага ўрада.-0- 
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі