Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
12 мая 2020, 13:17

ЦВК стварыла пазабюджэтны фонд для дадатковага фінансавання выбараў Прэзідэнта

12 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Цэнтрвыбаркам Беларусі стварыў пазабюджэтны фонд для дадатковага фінансавання расходаў на падрыхтоўку і правядзенне выбараў Прэзідэнта і абнародаваў рэквізіты адпаведнага бягучага (разліковага) банкаўскага рахунку. Аб гэтым гаворыцца ў паведамленні на сайце ЦВК, паведамляе БЕЛТА.

Фонд створаны ў адпаведнасці з Выбарчым кодэксам, ён фарміруецца за кошт добраахвотных адлічэнняў арганізацый, грамадскіх аб'яднанняў і грамадзян Беларусі. "Забараняецца ўносіць грашовыя сродкі ў пазабюджэтны фонд бюджэтным арганізацыям, замежным дзяржавам і арганізацыям, міжнародным арганізацыям, замежным грамадзянам, асобам без грамадзянства, арганізацыям, заснавальнікамі (удзельнікамі, уласнікамі маёмасці) якіх з'яўляюцца замежныя дзяржавы, замежныя арганізацыі, міжнародныя арганізацыі, замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства", - удакладнілі ў ЦВК.

Грошы з пазабюджэтнага фонду пойдуць на аплату дадатковых расходаў, звязаных з прэзідэнцкімі выбарамі. Напрыклад, на выраб дадатковага тыражу інфармацыйных матэрыялаў аб кандыдатах, плакатаў з датай выбараў і іншыя расходы, непасрэдна звязаныя з выбарчай кампаніяй.

"Юрыдычныя асобы і грамадзяне, якія хочуць прыняць удзел у дадатковым фінансаванні выбарчай кампаніі, могуць унесці грашовыя сродкі ў пазабюджэтны фонд, пералічыўшы іх на бягучы (разліковы) банкаўскі рахунак ЦВК BY91AKBB36300000018660000000 у "Беларусбанк" Мінска, БІК AKBBBY2X, УНП 101541814", - праінфармавалі ў Цэнтрвыбаркаме.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі