ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 29 ліпеня 2021
Мінск Малавоблачна +23°C
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
20 ліпеня 2021, 19:09

Ці будзе Беларусь закрываць свае пасольствы ў ЕС - Галоўчанка і Макей расказалі аб дэталях даручэнняў Прэзідэнта

У час нарады
У час нарады

20 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь не плануе ў бліжэйшы час закрываць якія-небудзь свае загранустановы ў той ці іншай краіне ЕС. Аб гэтым заявіў журналістам, адказваючы на пытанне БЕЛТА, міністр замежных спраў Уладзімір Макей.

Каменціруючы вынікі праведзенай у кіраўніка дзяржавы нарады па прыярытэтах знешняй палітыкі на сучасным этапе, на якую былі запрошаны кіраўнікі беларускіх загранустаноў, міністр адзначыў, што размова не ішла аб неабходнасці адразу цяпер закрыць пасольствы ў той ці іншай краіне або скараціць іх колькасны склад. Уладзімір Макей нагадаў, што ў пачатку года на ўзроўні Прэзідэнта ўжо абмяркоўваліся пытанні аптымізацыі загранустаноў, былі прыняты рашэнні, якія цяпер знаходзяцца ў стадыі выканання.

"Размова (на праведзенай сёння нарадзе. - Заўвага БЕЛТА) ішла аб тым, каб паглядзець, як будзе развівацца сітуацыя ў плане далейшага санкцыйнага процістаяння паміж Беларуссю і так званым калектыўным Захадам. Мы трымаем руку на пульсе і, вядома ж, будзем глядзець. Калі мы будзем бачыць, што ў нас няма дакладнай канкрэтнай перспектывы ў плане гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння з той ці іншай краінай, то мы будзем уносіць адпаведныя прапановы ва ўрад і Прэзідэнту", - заявіў кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства.

"На гэтым этапе мы не плануем адразу заўтра закрываць нашы загранустановы ў той ці най краіне ЕС. Але, вядома ж, мы будзем назіраць за сітуацыяй. Мы лічым, што ЕС можа быць для Беларусі нармальным партнёрам, але для гэтага трэба вярнуцца на тыя разумныя асновы суіснавання, якія былі ў нашых кантактах некаторы час таму", - дадаў міністр.

У сваю чаргу прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка ў размове з журналістамі выказаў меркаванне, што нельга дапусціць нейкіх рэзкіх кан'юнктурных шараханняў. "Вось сёння, дапусцім, у нас ахаладзіліся адносіны з той ці іншай дзяржавай, значыць, нам трэба пасольства да мінімуму скараціць. Калі гэта не звязана, як выпадак, дапусцім, з Літвой, з агрэсіўнымі цынічнымі дзеяннямі, якія ў прынцыпе цягнуць нават на разрыў дыпадносін. Але мы не прыхільнікі такіх жорсткіх мер. Таму калі гэта не датычыцца такіх мэтанакіраваных дзеянняў, то я не прыхільнік шараханняў", - сказаў ён.

Паводле слоў прэм'ер-міністра, ёсць вывераны падыход да гэтага пытання: "З улікам таго, што Прэзідэнт яшчэ раз гэту задачу паставіў і мы цяпер пакуль бачым, што выбудоўваецца нейкі новы фармат адносін па лініі ЕС - Беларусь, да канца года мы павінны прыняць выверанае рашэнне па аптымізацыі як сеткі беларускіх загранустаноў, зыходзячы з нашых інтарэсаў у новай рэальнасці, так і цэнтральнага апарату МЗС, яго ўнутранай структуры".

"Палітыка той ці іншай краіны змяняецца таксама даволі рэзка. Таму мы не будзем ісці на повадзе ў кан'юнктуры. Рашэнні будуць вывераныя", - акцэнтаваў увагу Раман Галоўчанка.

Як паведамлялася БЕЛТА, на праведзенай сёння нарадзе па прыярытэтах знешняй палітыкі на сучасным этапе Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў вельмі сур'ёзна падысці да пытання кадравага камплектавання беларускіх дыппрадстаўніцтваў у Еўропе. "Раман Аляксандравіч і Ігар Пятровіч (прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка і кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Сергяенка. - Заўвага БЕЛТА), трэба вельмі сур'ёзна паглядзець на нашы дыппрадстаўніцтвы ў Еўропе. Вы як былы дыпламат (размова пра Рамана Галоўчанку. - Заўвага БЕЛТА), я часта вам аб гэтым кажу, ведаеце гэта не па чутках. Слухайце, ну навошта нам там трымаць кучу дыпламатаў, калі мы наогул з імі не гандлюем, а палітычныя адносіны, дыпламатыя, яна не проста адсутнічае, яна на шкоду дзяржаве", - сказаў Прэзідэнт.

"Калі там патрэбны адзін пасол і памочнік, ну пакіньце іх, зніміце ім двухпакаёвую кватэру і няхай працуюць. Пойдзе (развіццё супрацоўніцтва. - Заўвага БЕЛТА) - дабавім. Трэба проста з пункту гледжання жыцця і практыкі да гэтага падысці", - падкрэсліў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што нядаўна падступаліся ўжо да пытання аптымізацыі беларускіх загранустаноў, аднак гэты працэс ідзе недастаткова інтэнсіўна: "Чаго мы шчокі надзімаем і спрабуем раздуваць гэтыя дыпламатычныя прадстаўніцтвы? Нядаўна мы нібыта пачалі гэты працэс, але ён ідзе сяк-так, як быццам яго нехта хоча зацягнуць".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі