Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
09 красавіка 2021, 14:40

Ствараць партыі ў Беларусі хочуць дазволіць толькі пастаянна пражываючым у краіне грамадзянам

9 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ствараць палітычныя партыі ў Беларусі плануецца дазволіць толькі грамадзянам, якія пастаянна пражываюць у краіне. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам міністр юстыцыі Алег Сліжэўскі па выніках нарады ў кіраўніка дзяржавы па пытаннях дзейнасці ў краіне палітычных партый, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Сёння дзеючым заканадаўствам устаноўлена, што заснавальнікамі і членамі палітычнай партыі могуць быць толькі грамадзяне Беларусі. Праектам закона прадугледжана, што заснавальнікамі палітычнай партыі могуць быць толькі грамадзяне Беларусі, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі Беларусі", - адзначыў Алег Сліжэўскі.

Ён дадаў, што, магчыма, такая ж норма будзе дзейнічаць у адносінах не толькі да заснавальнікаў, але і членаў партыі.

"Гэта агульнасусветны падыход, калі палітычная партыя, з'яўляючыся арганізацыяй, якая ўдзельнічае ў фарміраванні органаў улады ўнутры краіны, не можа атрымліваць фінансавання з-за мяжы і іншым чынам зведваць уплыў з-за мяжы", - падкрэсліў міністр.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі