Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
06 снежня 2018, 09:01

Статус кіраўніка японскай дыпмісіі ў Беларусі ў 2019 годзе будзе павышаны да пасла

6 снежня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. З 2019 года статус кіраўніка японскай дыпламатычнай місіі ў Беларусі будзе павышаны да Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла, цяпер пасольства ўзначальвае часовы павераны ў справах Японіі ў Беларусі. Аб гэтым паведаміў 5 снежня на ўрачыстым мерапрыемстве з нагоды 85-й гадавіны Дня нараджэння Імператара Японіі старшыня Пастаяннай камісіі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Сяргей Рахманаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Старшыня пастаяннай камісіі адзначыў пазітыўную дынаміку беларуска-японскага супрацоўніцтва ва ўсіх сферах, у тым ліку ў эканоміцы. У якасці прыкладаў Сяргей Рахманаў назваў некалькі праектаў, якія Японія і Беларусь будуць ажыццяўляць сумесна. У прыватнасці, паводле яго слоў, з удзелам японскіх інвестыцый плануецца вялікі вытворчы праект на Беларускім металургічным заводзе.

Акрамя таго, перспектыўным з'яўляецца супрацоўніцтва ў сферы высокіх тэхналогій: Беларусь і Японія рэалізуюць праект па мадэліраванні прыродных катастроф з выкарыстаннем штучнага інтэлекту.

Гаворачы аб двухбаковых кантактах, Сяргей Рахманаў адзначыў, што цяпер рыхтуецца візіт высокага ўзроўню.

Часовы павераны ў справах Японіі ў Беларусі Хірокі Такунага падкрэсліў, што адносіны дзвюх краін развіваюцца добрымі тэмпамі і ахопліваюць усё новыя сферы ўзаемадзеяння. Ён звярнуў увагу, што ў бягучым годзе ў паўтара раза павялічылася колькасць беларусаў, якія наведалі Японію. Дыпламат выказаў думку, што турызму беларускіх грамадзян пасадзейнічаюць маючыя адбыцца ў 2020 годзе ў Токіа Алімпійскія гульні, а таксама Сусветная выстаўка ў 2025 годзе.

Хірокі Такунага звярнуў увагу на той факт, што японскі ўрад на працягу апошніх 14 гадоў на пастаяннай аснове аказвае грантавую дапамогу Беларусі, у прыватнасці, пацярпелым чарнобыльскім раёнам. Асаблівую ўвагу дыпламат таксама акцэнтаваў на эфектыўным узаемадзеянні Беларусі і Японіі на міжнароднай арэне.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі