Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Старшынёй ПА АБСЕ выбраны Георгій Цэрэтэлі

Палітыка 11.07.2018 | 13:48
Георгій Цэрэтэлі
Георгій Цэрэтэлі

11 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Старшынёй ПА АБСЕ выбраны Георгій Цэрэтэлі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Палаты прадстаўнікоў.

У Берліне 11 ліпеня адбылося падагульняючае пленарнае пасяджэнне 27-й штогадовай сесіі ПА АБСЕ. Парламентарыі прадоўжылі агульныя адкрытыя дэбаты, заслухалі выступленне Генеральнага сакратара АБСЕ Томаса Грэмінгера, даклады казначэя Дорыс Барнет і генеральнага сакратара ПА АБСЕ Раберта Мантэлы. "У ходзе праведзеных выбараў на кіруючыя пасады асамблеі старшынёй ПА АБСЕ на 2019 год стаў Георгій Цэрэтэлі (Грузія). Таксама былі выбраны чатыры намеснікі старшыні ПА АБСЕ. Імі сталі Паскаль Алізар (Францыя), Пітэр Боўнес (Вялікабрытанія), Кары Хенрыксен (Нарвегія), і Крысціян Вігенін (Балгарыя)", - расказалі ў прэс-службе. Акрамя таго, сёння адбыліся выбары старшынь агульных камітэтаў ПА АБСЕ, іх намеснікаў і дакладчыкаў.

"Завяршылася сесія прыняццем падагульняючай Берлінскай дэкларацыі, у якую ўвайшла ініцыіраваная беларускімі парламентарыямі рэзалюцыя "Развіццё лічбавай эканомікі ў інтарэсах забеспячэння эканамічнага росту на прасторы АБСЕ", - праінфармавалі ў прэс-службе.

Парламенцкую дэлегацыю Беларусі на 27-й штогадовай сесіі ПА АБСЕ ўзначаліў віцэ-спікер Палаты прадстаўнікоў Баляслаў Пірштук. Сесія прысвячалася эфектыўным заканадаўчым мерам, якія неабходна прымаць дзяржавам-удзельніцам для ўмацавання міжнароднага супрацоўніцтва і выканання абавязацельстваў адносна падтрымання міру і бяспекі ў рэгіёне АБСЕ.

Георгій Цэрэтэлі выконваў абавязкі старшыні ПА АБСЕ з лістапада 2017 года. Ён змяніў на гэтай пасадзе Крысцін Мутанен (Аўстрыя), паколькі на выбарах у кастрычніку яна не прайшла ў парламент свой краіны.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Палітыка
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Спрашчэнне працэдуры дзяржрэгістрацыі і зняцця з уліку аўтамабіляў Савет Міністраў скарэкціраваў палажэнне аб парадку дзяржаўнай рэгістрацыі і дзяржаўнага ўліку транспартных сродкаў, зняцця з уліку і ўнясення змяненняў у дакументы, звязаныя з рэгістрацыяй транспартных сродкаў.