Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
26 лістапада 2020, 16:56

Стабілізацыі абстаноўкі ў Беларусі будзе садзейнічаць канстытуцыйная рэформа - Лаўроў

26 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Стабілізацыі абстаноўкі ў Беларусі будзе садзейнічаць канстытуцыйная рэформа, якая пачалася па ініцыятыве кіраўніцтва краіны. Упэўненасць у гэтым выказаў журналістам міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў па выніках сумеснай калегіі знешнепалітычных ведамстваў Беларусі і Расіі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік МЗС Расіі адзначыў шматлікія факты грубага ўмяшання ЗША і асобных еўрапейскіх краін ва ўнутраныя справы суверэнных дзяржаў. "Прадаўжаецца выкарыстанне брудных метадаў так званых каляровых рэвалюцый, уключаючы маніпуляванне грамадскай думкай, стварэнне і падтрымку адкрыта антыўрадавых сіл, садзейнічанне іх радыкалізацыі. Мы бачым, наколькі гэтыя метады прымяняюцца ў адносінах да Рэспублікі Беларусь", - сказаў Сяргей Лаўроў.

Паводле яго слоў, у час сустрэч з Прэзідэнтам і міністрам замежных спраў падрабязна абмяркоўвалася сітуацыя ў Беларусі. "Нам гэта неабыякава, Беларусь - наш саюзнік, стратэгічны партнёр, беларусы - братэрскі нам народ. І мы, вядома, зацікаўлены, каб сітуацыя была спакойнай, стабільнай, і, на наш погляд, гэтаму будзе садзейнічаць пачатая па ініцыятыве кіраўніцтва краіны канстытуцыйная рэформа як важны этап удасканалення і пераўтварэння палітычнай, эканамічнай, прававой сістэмы, як гэта было аб'яўлена", - падкрэсліў кіраўнік МЗС Расіі.

На яго думку, відавочны той факт, што нармалізацыі абстаноўкі ў Беларусі спрабуюць перашкодзіць звонку, і прыкладаў таго шмат, у тым ліку імкненне радыкалізаваць пратэстуючых, заклікі да сабатажу і дзяржаўнай здрады, якія гучаць з-за мяжы. "Мы са свайго боку зыходзім з таго, што беларускі народ мудры, дзейнічае заўсёды ўзважана і можа разабрацца са сваімі ўласнымі праблемамі без якой-небудзь падказкі звонку, без назойлівых прапаноў аб няпрошаным пасрэдніцтве", - падкрэсліў Сяргей Лаўроў.

Ён расказаў, што ў час сумеснай калегіі міністэрстваў Беларусь і Расія "дадаткова прапрацавалі ўвесь спектр адносін і шляхі абароны інтарэсаў кожнай з краін і Саюзнай дзяржавы". Вялася размова аб адстойванні інтарэсаў на пляцоўках міжнародных структур. "Мы са шкадаваннем канстатавалі, што нашы заходнія калегі на чале з ЗША прадаўжаюць настойліва развіваць выключна свае інтарэсы, вузка, эгаістычна, яўна ў імкненні захаваць гегемонію на сусветнай арэне, выкарыстоўваючы канцэпцыю светапарадку, заснаванага на правілах, якія проціпастаўляюцца ўніверсальным, агульнапрызнаным нормам міжнароднага права, уключаючы Статут ААН, - сказаў кіраўнік расійскага МЗС. - Нас непакоіць лінія заходнікаў на ўстанаўленне кантролю над міжнароднымі арганізацыямі, аж да прыватызацыі іх сакратарыятаў. А калі гэтага не атрымліваецца, то калектыўную работу ва ўніверсальных фарматах спрабуюць падмяніць такімі міжсабойчыкамі, дзе ўсе тыя, хто згаджаецца з заходняй лініяй, прымаюць рашэнні, якія затым выдаюцца за шматбаковыя і абавязковыя да выканання. Жыць па такіх правілах нас наўрад ці можна прымусіць. Большасць краін свету цвёрда прытрымліваюцца старога праверанага прынцыпу - маю на ўвазе паважанне міжнароднага права, перш за ўсё Статута Арганізацыі Аб'яднаных Нацый".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі