Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Спорт павінен заставацца палітычна нейтральным - пастаянны прадстаўнік Беларусі пры ААН

Палітыка 04.12.2018 | 19:56
Валянцін Рыбакоў. Фота з архіва
Валянцін Рыбакоў. Фота з архіва

4 снежня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Пастаянны прадстаўнік Рэспублікі Беларусь пры ААН Валянцін Рыбакоў выступіў на пленарным пасяджэнні Генеральнай Асамблеі ААН па пункце парадку дня "Спорт для развіцця і міру", паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе МЗС.

Валянцін Рыбакоў адзначыў узрастаючую ролю фізічнай культуры і спорту ў фарміраванні здаровага ладу жыцця і дасягненні Мэт устойлівага развіцця. Ён падкрэсліў, што спорт неаддзельны ад палітыкі, спартыўныя дасягненні дапамагаюць прапагандаваць нацыянальны імідж дзяржаў на міжнароднай арэне. У той жа час спорт павінен заставацца палітычна нейтральным.

Кіраўнік беларускай місіі звярнуў увагу ўдзельнікаў пасяджэння на асноўныя праблемы, якія мае сучасны спорт, у прыватнасці на прымяненне допінгу, а таксама прадузятае судзейства, якое парушае асноўны прынцып "фэйр-плэй" і пазбаўляе спартсменаў упэўненасці ў роўных шанцах на перамогу. У барацьбе з сучаснымі негатыўнымі тэндэнцыямі ў спорце важную ролю адыгрывае Міжнародны алімпійскі камітэт, які павінен абапірацца ў сваёй дзейнасці на нацыянальныя алімпійскія камітэты, і іх меркаванні недапушчальна ігнараваць.

Беларускі дыпламат адзначыў, што здароўе людзей, развіццё фізічнай культуры і спорту з'яўляецца адным з прыярытэтных напрамкаў сацыяльнай палітыкі Беларусі. Ён нагадаў, што Беларусь атрымала права прыняць важнейшыя спартыўныя спаборніцтвы: II Еўрапейскія гульні ў 2019 годзе і 85-ы чэмпіянат свету па хакеі з шайбай у 2021 годзе.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Палітыка
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Хто часцей за ўсё наведвае Беларусь па бязвізавым рэжыме Паводле даных на 29 лістапада, магчымасцямі 30-дзённага бязвізавага знаходжання ў Беларусі скарысталіся амаль 179 тыс. грамадзян розных краін.