Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
09 жніўня 2021, 09:00

Славянскія народы павінны трымацца разам. Макей аб спробах уплыву на сітуацыю ў Беларусі звонку

9 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Славянскія народы павінны трымацца разам, нават калі пазіцыя людзей і ўлады наконт палітыкі суседняй дзяржавы разыходзіцца. Аб гэтым сказаў міністр замежных спраў Уладзімір Макей у чацвёртай серыі дакументальнага серыяла "Беларусь супраць каляровай рэвалюцыі" (дакументальны праект "2020"), якая была паказана на тэлеканале СТБ, паведамляе БЕЛТА.

"Мы разглядаем украінскі народ як сапраўды брацкі і блізкі, - адзначыў Уладзімір Макей. - І лічым, што ўсе мы, славяне, павінны трымацца разам. Трэба адрозніваць пазіцыю народа і пазіцыю ўлад. Цяпер Украіна далучылася да заходняга хору, які актыўна выступае супраць Беларусі, але гэта не значыць, што такое меркаванне ўсяго народа. Акрамя таго, у гэтым хоры палітыкаў ёсць шэраг разважлівых людзей, якія заклікаюць улады Украіны адумацца і праводзіць больш разумную, разважлівую палітыку ў адносінах да Беларусі".

Стала вядома, што акрамя амерыканскіх спецслужбаў да дэстабілізацыі сітуацыі ў Беларусі мелі дачыненне і прадстаўнікі Украіны. Размова ў фільме ідзе пра так званую групу Мікалая Аўтуховіча, якая ўчыняла падрывы і падпалы, знішчаючы маёмасць супрацоўнікаў сілавых структур. Арсенал групы быў уражальным: у гаражы знайшлі аўтамат Калашнікава, пісталеты, 1,5 тыс. патронаў, гранаты, рацыі, ёмістасці з гаручай вадкасцю. Курыравалася група з Украіны.

Паводле слоў старшыні КДБ Івана Тэртэля, такія паводзіны з боку ўкраінскіх спецслужбаў не адпавядаюць дасягнутаму паміж брацкімі народамі ўзроўню адносін. "Мы маем дакладную інфармацыю аб дачыненні ўкраінскіх спецслужбаў да праекта Аўтуховіча, - падкрэсліў ён. - Вядома, у іх былі свае мэты. У Аўтуховіча, як у любога чалавека, былі свае асабістыя мэты і амбіцыі. На падставе міжнародных дамоўленасцей намі былі падрыхтаваны і накіраваны ўкраінскім кампетэнтным органам матэрыялы, якія сведчаць аб дачыненні іх спецслужбаў: нумары тэлефонаў, перагаворы, некаторыя іншыя рэчы. Аднак украінскі бок да гэтага часу не адказаў на гэтыя запыты".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі