Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
21 сакавіка 2022, 09:48

Шчокін: Беларусь дапамагала і будзе дапамагаць украінцам

21 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь дапамагала і будзе дапамагаць украінцам. Аб гэтым заявіў у эфіры тэлеканала АНТ палітолаг, загадчык аддзела сацыялогіі дзяржаўнага ўпраўлення Інстытута сацыялогіі НАН кандыдат філасофскіх навук Мікалай Шчокін, паведамляе БЕЛТА.

20 сакавіка беларусы сабраліся каля пасольства Украіны ў Мінску на акцыю супраць недружалюбных дзеянняў Кіева. Напярэдадні дыпмісія Беларусі пакінула Украіну. На КПП "Магілёў-Падольскі" адбыўся інцыдэнт з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Беларусі ва Украіне Ігарам Сокалам. Украінскі ваенны ў размове з дыпламатам перакрэсліў усе нормы міжнароднага права.

"Усё, што магла, Беларусь зрабіла. Яна пасадзіла за стол перагавораў два бакі. Яна дапамагае бежанцам. Яна выступіла міратворцам і не дапусціла ваенных дзеянняў і наогул вайны ў Еўропе. І ўкраінскі ўрад, на жаль, пакуль гэтага не зразумеў. Нам вельмі шкада", - сказаў Мікалай Шчокін.

Аналітык падкрэсліў: Беларусь будзе і далей дапамагаць украінцам. "Як цяпер бясплатна дапамагае адносна Чарнобыльскай АЭС. Дзякуючы, дарэчы, нам там не адбылася катастрофа. Таксама гэта трэба разумець", - дадаў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі