Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
08 мая 2020, 14:05

Савіных: правядзенне выбараў 9 жніўня адпавядае логіцы развіцця сітуацыі ў свеце

8 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Правядзенне прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня адпавядае логіцы выбарчага працэсу і развіццю сітуацыі ў свеце. Такое меркаванне сёння ў парламенце выказаў старшыня Пастаяннай камісіі па міжнародных справах Палаты прадстаўнікоў Андрэй Савіных, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Дэпутат падтрымаў дату правядзення выбараў 9 жніўня. "Яна аптымальная, поўнасцю адпавядае логіцы выбарчага працэсу і логіцы развіцця падзей", - лічыць ён.

Андрэй Савіных адзначыў, што ў свеце пачынаюць праяўляць сябе наступствы каранцінных мер і крызісныя з'явы з-за пандэміі каранавіруса. Сусветная эканоміка, на думку парламентарыя, рызыкуе апынуцца ў вельмі сур'ёзнай рэцэсіі, беспрэцэдэнтнай па сваіх маштабах і вастрыні. "Гэта будзе сур'ёзным выклікам і сур'ёзным выпрабаваннем для ўсіх краін. Як бачыцца, з асаблівай вастрынёй крызіс пачне праяўляць сябе ўжо восенню. На гэтым фоне для нас вельмі важна як мага раней завяршыць унутрыпалітычныя працэсы ў краіне", - сказаў парламентарый.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі