Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
01 жніўня 2022, 15:05

Савет Рэспублікі: у спробах навучыць жыццю іншыя дзяржавы істэблішменту ЗША стала не да сваіх грамадзян

1 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідыум Савета Рэспублікі прыняў заяву ў сувязі з разглядам Сенатам Кангрэса ЗША праекта рэзалюцыі па Беларусі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе верхняй палаты парламента.

"У Сенат Кангрэсу ЗША ўнесены праект рэзалюцыі па Беларусі. Амерыканскія заканадаўцы чарговы раз, парушаючы Статут Арганізацыі Аб'яднаных Нацый, груба ўмешваюцца ва ўнутраныя справы Рэспублікі Беларусь, прад'яўляюць бяздоказныя абвінавачанні ў яе адрас. Амерыканскім сенатарам даўно пара засвоіць, што суверэнітэт і незалежнасць - непарушныя для беларускага народа каштоўнасці, і ў гэтых пытаннях ніколі не будзе кампрамісу. Наша краіна - актыўная ўдзельніца інтэграцыйных эканамічных праектаў, донар бяспекі ў рэгіёне - заўсёды праводзіла і праводзіць міралюбную знешнюю палітыку. Недапушчальна, што беларуская тэматыка неправамерна разглядаецца ў Сенаце ЗША на аснове адкрытых фэйкаў і дэзынфармацыі", - гаворыцца ў заяве.

"Краіне, якая пастаянна імкнецца навязваць усім свае праваабарончыя практыкі, міжнародная супольнасць павінна нарэшце ўказаць на наяўнасць вострых праблем у амерыканскім грамадстве, у тым ліку ў сферы захавання правоў чалавека - праследаванне апанентаў дзеючай улады, разгул насілля з боку паліцыі, невыкананне прынцыпаў справядлівага судовага разбору, найбольшая ў свеце колькасць выпадкаў заражэння і смерці ад COVID-19", - адзначылі сенатары.

"У ментарскіх спробах навучыць жыццю іншыя дзяржавы амерыканскаму палітычнаму істэблішменту стала не да сваіх грамадзян, іх праблем і клопатаў. Сенатары ЗША не заўважаюць пагрозу ўсё большага ўнутранага крызісу, дэманструючы ў сваёй палітыцы поўную адарванасць ад рэальных патрэбнасцей амерыканскага народа, абсалютную няздольнасць разумець яго патрэбы. Заклікаем амерыканскіх заканадаўцаў перастаць умешвацца ва ўнутраныя справы Рэспублікі Беларусь, спыніць злачынную дзейнасць па прымяненні аднабаковых незаконных санкцый, якія парушаюць міжнароднае права, і сканцэнтравацца на вырашэнні праблем свайго народа", - падкрэсліваецца ў заяве.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі