Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
06 мая 2020, 16:40

Савет Рэспублікі прыняў да ведама дэкрэт аб дадатковых мерах супраць пераходу кіраўнікоў, якія правініліся, на новыя пасады

6 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Савет Рэспублікі сёння на пасяджэнні прыняў да ведама дэкрэт ад 9 красавіка 2020 года нумар 1. Ён накіраваны на ўдасканаленне асобных напрамкаў у рабоце з кадрамі, паведаміла, прадстаўляючы дакумент сенатарам, міністр працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Змяненні ўносяцца ў дэкрэт нумар 5 "Аб узмацненні патрабаванняў да кіруючых кадраў і работнікаў арганізацый". "Мэта - безумоўнае выкананне патрабаванняў кіраўніка дзяржавы аб недапушчэнні выпадкаў перасаджвання кіраўнікоў, вызваленых ад пасад па дыскрэдытуемых абставінах", - праінфармавала Ірына Касцевіч. Дэкрэт нумар 5 дапоўнены нормай, якая замацоўвае абавязак Адміністрацыі Прэзідэнта, Савета Міністраў, аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама, гар- і райвыканкамаў, мясцовых адміністрацый праводзіць на працягу пяці гадоў маніторынг працаўладкавання кіраўнікоў, якія правініліся.

"Прыняцце змяненняў у дэкрэт нумар 5 дасць магчымасць больш эфектыўна выбудаваць работу дзяржорганаў па выкананні забароны на займанне кіруючых пасад асобамі, якія раней былі вызвалены ад высокіх пасад па дыскрэдытуючых абставінах, а ў выпадку выяўлення фактаў перасаджвання - своечасова прыцягваць да адказнасці асоб, вінаватых у парушэнні патрабаванняў дэкрэта нумар 5", - сказала міністр.

Акрамя таго, згодна з дэкрэтам нумар 1 шэраг дзеючых дэкрэтаў кіраўніка дзяржавы прыводзіцца ў адпаведнасць з навацыямі закона па пытаннях удасканалення працоўных адносін ад 18 лiпеня 2019 года. Яны адкарэкціраваны, зыходзячы са змяненняў у Працоўны кодэкс, у тым ліку ў сувязі з уключэннем у яго палажэнняў аб прымяненні кантрактнай формы найму.

У час сённяшняга пасяджэння Савет Рэспублікі адобрыў закон аб амністыі ў сувязі з 75-годдзем Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Сенатары ратыфікавалі міжурадавае беларуска-казахстанскае пагадненне аб супрацоўніцтве ў галіне міграцыі, другі дадатковы пратакол да Сусветнай паштовай канвенцыі, праект закона аб далучэнні Беларусі да Маракешскага дагавора аб аблягчэнні доступу сляпых і асоб з парушэннямі зроку або іншымі абмежаванымі здольнасцямі ўспрымаць друкаваную інфармацыю да апублікаваных твораў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі