Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
ІНФАГРАФІКА: ID-картка беларуса
Учора 15:31 Стужка навiн
Усе навіны

Саміт "Усходняга партнёрства" адкрываецца сёння ў Бруселі

Палітыка 24.11.2017 | 09:17

24 лістапада, Брусель /Кар. БЕЛТА/. Саміт ініцыятывы Еўрасаюза "Усходняе партнёрства" адкрываецца сёння ў Бруселі. Для ўдзелу ў форуме прыбыла афіцыйная беларуская дэлегацыя на чале з міністрам замежных спраў Уладзімірам Макеем, паведамляе БЕЛТА.

"Мы знаходзіліся ў цесным кантакце з нашымі еўрапейскімі партнёрамі ў перыяд падрыхтоўкі гэтага саміту, выказвалі свае пажаданні. Пажаданні нашы заключаюцца ў тым, каб мець больш цесныя беспраблемныя гандлёва-эканамічныя кантакты, адносіны. Каб мець аблегчаны доступ да рынкаў краін Еўрасаюза. Мы зацікаўлены ў супрацоўніцтве ў энергетычнай сферы і ў тым, каб выкарыстоўваць вопыт ЕС ва ўдасканаленні эканамічнай сістэмы дзяржавы", - заявіў Уладзімір Макей журналістам пасля прыбыцця ў Брусель.

Міністр адзначыў, што ў бакоў ёсць і шэраг сумесных праектаў у гуманітарнай сферы, звязаных з развіццём мясцовага самакіравання, удасканаленнем грамадзянскай супольнасці, узаемадзеяннем дзяржавы і грамадства. 

"Усе гэтыя пытанні адлюстраваны ў тых Прыярытэтах партнёрства, якія цяпер абмяркоўваюцца бакамі і работа над якімі блізкая да завяршэння", - сказаў Уладзімір Макей.

Саміт таксама прадастаўляе добрую магчымасць, каб выкласці падыходы Беларусі да сітуацыі ў рэгіёне, да развіцця светапарадку і існуючых у гэтым плане праблем.

У сваю чаргу пасол Беларусі ў Бельгіі і Люксембургу па сумяшчальніцтве Аляксандр Міхневіч некалькі дзён таму заявіў, што эфект ад ініцыятывы "Усходняе партнёрства" павінен быць адчувальны для простых грамадзян. Гэта ў тым ліку спрашчэнне візавага рэжыму, адмена роўмінгу, спрашчэнне кантактаў, новыя тэхналогіі кіравання, камунікацыі, вырашэнне транспартных пытанняў, пагранічных праблем.

Пры гэтым Беларусь выступае за адзінства краін "Усходняга партнёрства", нягледзячы на розную ступень узаемадзеяння з Еўрапейскім саюзам.

Беларусь таксама выступае за захаванне і развіццё "Усходняга партнёрства" як інструмента развіцця непалітызаванага ўзаемадзеяння, накіраванага не супраць каго-небудзь, а на вырашэнне агульных праблем і пытанняў, якія стаяць перад народамі і дзяржавамі рэгіёна.

Цяперашні саміт - гэта пяты па ліку такі міжнародны форум. Яго ўдзельнікі абмяркуюць будучае супрацоўніцтва і падвядуць вынікі таго, што было дасягнута пасля саміту ў Рызе ў 2015 годзе.

Свой падыход да "Усходняга партнёрства" ЕС вызначыў як арыентаваны на вынікі. У сувязі з гэтым Еўрапейскі саюз вылучыў 20 ключавых задач, якія павінны быць рэалізаваны да 2020 года. Яны ў прыватнасці датычацца такіх сфер, як эканамічнае развіццё і рыначныя магчымасці, умацаванне інстытутаў і належнае кіраванне, мабільнасць і кантакты паміж людзьмі, транспартныя зносіны, энергаэфектыўнасць, навакольнае асяроддзе і змяненне клімату, узаемадзеянне з арганізацыямі грамадзянскай супольнасці, узмацненне барацьбы за гендарную роўнасць і супраць дыскрымінацыі.

"Усходняе партнёрства" - сумесная ініцыятыва, якая аб'ядноўвае ЕС, краіны - члены ЕС і шэсць краін "Усходняга партнёрства" - Арменію, Азербайджан, Беларусь, Грузію, Малдову і Украіну. Гэта ініцыятыва з'явілася як асаблівае усходняе прадаўжэнне Еўрапейскай палітыкі суседства, якая прадугледжвае наладжванне як двухбаковых, так і шматбаковых адносін.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Палітыка
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

ID-картка беларуса ID-картка - дакумент, які засведчвае асобу, для карыстання ўнутры краіны. Лічбавы аналаг пашпарта плануецца пачаць выдаваць у 2019 годзе.