Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
29 красавіка 2021, 15:02

Сакратары саветаў бяспекі краін АДКБ узгаднілі ў Душанбэ далейшае ўзаемадзеянне

29 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пасяджэнне Камітэта сакратароў саветаў бяспекі дзяржаў - членаў АДКБ, у якім прыняла ўдзел беларуская дэлегацыя на чале з дзяржаўным сакратаром Савета бяспекі Аляксандрам Вальфовічам, адбылося ў Душанбэ. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў Дзяржсакратарыяце Савета бяспекі Беларусі.

Перад пачаткам мерапрыемства выступіў старшыня Савета калектыўнай бяспекі АДКБ, Прэзідэнт Таджыкістана Эмамалі Рахмон. Ён падкрэсліў: "Мы надаём першараднае значэнне супрацоўніцтву паміж краінамі ў Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы, важным звяном у нашых сумесных намаганнях для дасягнення пастаўленых мэт з'яўляецца эфектыўная дзейнасць сакратароў саветаў бяспекі".

У час пасяджэння адбыўся абмен думкамі па актуальных выкліках і пагрозах калектыўнай бяспецы. Удзельнікі сустрэчы прынялі рашэнні, якія забяспечваюць далейшую каардынацыю дзейнасці дзяржаў-членаў у ваенна-палітычнай сферы, а таксама ўзгаднілі пазіцыі, што выносяцца на разгляд статутных органаў АДКБ. Пры абмеркаванні парадку дня асаблівая ўвага была ўдзелена планаванню аснашчэння і сумеснай падрыхтоўкі сіл і сродкаў сістэмы калектыўнай бяспекі.

Беларускі бок падкрэсліў важнасць выпрацоўкі сумесных мер, якія папярэджваюць дэструктыўны ўплыў і магчымую дэстабілізацыю абстаноўкі ў дзяржавах-членах з боку недружалюбных краін, а таксама неабходнасць каардынацыі намаганняў у забеспячэнні біялагічнай і інфармацыйнай бяспекі.

На палях пасяджэння адбыліся двухбаковыя сустрэчы дзяржаўнага сакратара Савета бяспекі Беларусі з кіраўнікамі дэлегацый Казахстана, Расіі і Таджыкістана, у час якіх былі разгледжаны актуальныя пытанні супрацоўніцтва па лініі апаратаў саветаў бяспекі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі