Максім Рыжанкоў. Скрыншот відэа un.org
27 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Глабальная Большасць разам з аднадумцамі будуе новы свет. Аб гэтым міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў заявіў у час выступлення на пленарным пасяджэнні 80-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН у Нью-Ёрку, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Ацэньваючы сітуацыю ў свеце, кіраўнік МЗС заявіў, што сёння як ніколі актуальны словы вялікага італьянскага мысліцеля мінулага стагоддзя Антоніа Грамшы, які пісаў з фашысцкіх засценкаў: "Стары свет памірае, а новы змагаецца за сваё нараджэнне".
"Сапраўды, парадаксальна, што і сёння новы свет нараджаецца ў пакутах, паколькі стары свет не хоча спакойна адыходзіць са сцэны. І не мы разбураем стары свет. У гэтым робіць поспехі сам Захад. Але менавіта мы - Глабальная Большасць - спрабуем пабудаваць новы! Асобна адзначу - разам, гэта ключавое слова ў назве нашай Генеральнай Асамблеі ("Разам лепш: 80 гадоў у імя міру, развіцця і правоў чалавека". - Заўвага БЕЛТА). Разам з нашымі аднадумцамі", - падкрэсліў Максім Рыжанкоў.-0-