Сцяг Пятніца, 5 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
08 верасня 2025, 09:42

Рыжанкоў: ЕС хоча паўстаць у вачах сваіх грамадзян нейкай асаджанай крэпасцю

Максім Рыжанкоў. Фота з архіва
Максім Рыжанкоў. Фота з архіва
8 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Еўрапейскі саюз хоча паўстаць у вачах сваіх грамадзян нейкай асаджанай крэпасцю. Аб гэтым у эфіры тэлеканала "Беларусь 1" заявіў міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў, паведамляе БЕЛТА.

Каменціруючы візіт кіраўніка Еўракамісіі Урсулы фон дэр Ляен у краіны ЕС, якія мяжуюць з Расіяй і Беларуссю, Максім Рыжанкоў заявіў, што гэта было шоу і нагнятанне страсцей. Паводле яго слоў, Еўрасаюз хоча паўстаць у вачах сваіх грамадзян нейкай асаджанай крэпасцю, каб запалохаць насельніцтва і абгрунтаваць існуючыя праблемы ў сацыяльна-эканамічным развіцці.

“Яны разгарнулі маштабную кампанію па мілітарызацыі сваіх краін, рэгіёна, і туды ідуць вялізныя сродкі, якія перастаюць траціцца на падтрымку сацыяльных, інфраструктурных праектаў і гэтак далей. Гэта трэба абгрунтаваць сваім грамадзянам, чаму адбываецца менавіта так. Чаму яны церпяць, чаму пагаршаецца ўзровень жыцця і чаму пры гэтым мільярды ідуць на ваенныя расходы. А чаму ідуць мільярды на ваенныя расходы? Мы ж бачым гэтых палітыкаў з Бруселя і многіх краін Еўрасаюза, якія за кошт цесных кантактаў з ваенна-прамысловым лобі вырашаюць свае фінансавыя і палітычныя пытанні", - падкрэсліў дыпламат.

Максім Рыжанкоў адзначыў, што еўрапейскія палітыкі - заложнікі той сітуацыі, у якую самі ўцягнулі сябе, свае краіны і народы. У свой час Еўрасаюз пачаў вельмі заўзята падтрымліваць Украіну, у тым ліку фінансава, развіваць антырасійскую рыторыку, аднак сёння, калі мэты Захаду так і не былі дасягнуты, узнікае пытанне: на што былі патрачаны ўсе рэсурсы?

"На падтрымку Украіне? Дзе дывідэнды? На мілітарызацыю свайго рэгіёна ва ўрон сацыяльна-эканамічнаму развіццю? Навошта гэта трэба было рабіць?" - задаў рытарычнае пытанне міністр.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі