Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
10 жніўня 2020, 11:46

Рапота: выбары ў Беларусі прайшлі без парушэння канстытуцыйных норм

10 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі прайшлі на добрым арганізацыйным узроўні, без парушэння канстытуцыйных норм. Такое меркаванне сёння журналістам выказаў дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Рыгор Рапота, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У складзе місіі наглядальнікаў ад СНД працавалі пяць прадстаўнікоў Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы. "Мы лічым, што выбары прайшлі на добрым арганізацыйным узроўні, без парушэння канстытуцыйных норм", - сказаў Рыгор Рапота.

Прадстаўнікі Пасткама наведалі 56 участкаў: 33 у час датэрміновага галасавання, 23 - у асноўны дзень. "З пункту гледжання выканання закону, канстытуцыйных норм мы ніякіх парушэнняў не выявілі", - праінфармаваў дзяржсакратар. Між тым, паводле яго слоў, былі выпадкі, калі людзі падоўгу знаходзіліся ў кабінцы для галасавання, з-за гэтага ўзнікала чарга. "Юрыдычна да гэтага прыдрацца нельга, гэта хутчэй пытанні этыкі стаўлення да навакольных, да сваіх суграмадзян", - адзначыў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі