Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
10 студзеня 2022, 16:54

Рачкоў: увод міратворцаў АДКБ у Казахстан спыніў развіццё сітуацыі па негатыўным сцэнарыі

10 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Увод міратворцаў АДКБ у Казахстан даў магчымасць спыніць развіццё сітуацыі па негатыўным сцэнарыі, заявіў БЕЛТА старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Сяргей Рачкоў.

"Пазачарговая сесія Савета калектыўнай бяспекі Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы сабралася ў выключна важны момант, калі патрабуецца прадаўжэнне каардынацыі дзеянняў краін - удзельніц АДКБ па стабілізацыі сітуацыі ў Казахстане. Увод міратворчых сіл арганізацыі паказаў своечасовасць прыняцця рашэння па задзейнічанні ў гэтых мэтах адпаведнага палажэння Статута АДКБ. Гэта дало канкрэтны сігнал тэрарыстычным групоўкам і дазволіла спыніць развіццё сітуацыі па негатыўным сцэнарыі, спыніць забойствы прадстаўнікоў праваахоўных органаў, ваенных, марадзёрства, захоп дзяржаўных і грамадскіх будынкаў, стратэгічных аб'ектаў інфраструктуры, - расказаў Сяргей Рачкоў. - Падчас пасяджэння кіраўнік беларускай дзяржавы справядліва падкрэсліў неабходнасць павышэння ўзроўню палітычнага ўзаемадзеяння ў рамках АДКБ. Важную ролю ў гэтым, на мой погляд, павінны адыгрываць парламентарыі".

Сенатар адзначыў, што апошнім часам умацоўваецца парламенцкае вымярэнне АДКБ: парламентарыі прымаюць мадэльныя законы, у тым ліку па забеспячэнні нацыянальнай бяспекі, процідзеянні міжнароднаму тэрарызму, развіцці міратворчых сіл, якія потым выкарыстоўваюцца ў заканатворчай дзейнасці нацыянальных парламентаў і садзейнічаюць забеспячэнню стабільнасці і бяспекі на прасторы краін АДКБ. Члены Парламенцкай асамблеі АДКБ таксама ўдзельнічаюць у маніторынгу ваенна-палітычнай сітуацыі ў зоне адказнасці арганізацыі, запрашаюцца на ваенныя вучэнні міратворчых сіл у якасці наглядальнікаў.

"У сувязі з гэтым мэтазгодна прадаўжаць развіваць Парламенцкую асамблею АДКБ як адзін з найважнейшых інструментаў палітычнага ўзаемадзеяння членаў арганізацыі. Для гэтага, на маю думку, неабходна паступальна рухацца да прыняцця міждзяржаўнай дагавора аб Парламенцкай асамблеі АДКБ", - дадаў Сяргей Рачкоў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі