Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
27 чэрвеня 2019, 21:55

Прэзідэнт Таджыкістана прыбыў з афіцыйным візітам у Беларусь

27 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Таджыкістана Эмамалі Рахмон прыбыў з афіцыйным візітам у Беларусь. Борт кіраўніка дзяржавы прызямліўся ў Нацыянальным аэрапорце Мінск, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Каля трапа самалёта Эмамалі Рахмона ад беларускага боку сустракалі віцэ-прэм'ер Ігар Ляшэнка і першы намеснік міністра замежных спраў Андрэй Еўдачэнка.

У Палацы Незалежнасці 28 чэрвеня адбудуцца перагаворы Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з лідарам Таджыкістана. Плануецца, што акрамя афіцыйных мерапрыемстваў візіту Прэзідэнт Таджыкістана таксама наведае цырымонію закрыцця II Еўрапейскіх гульняў, якая адбудзецца 30 чэрвеня на стадыёне "Дынама".

Як паведамлялася, 25 чэрвеня адбылася тэлефонная размова Аляксандра Лукашэнкі з Эмамалі Рахмонам. Кіраўнікі дзяржаў абмеркавалі двухбаковы парадак дня, пытанні развіцця супрацоўніцтва ў розных сферах з акцэнтам на падрыхтоўцы візіту Эмамалі Рахмона ў Беларусь.

У мінулым годзе тавараабарот паміж краінамі склаў $37,4 млн, пры гэтым сальда для Беларусі склалася дадатнае - у памеры $29,4 млн. У студзені-красавіку аб'ёмы ўзаемнага гандлю перасягнулі $12 млн. Аснову беларускага экспарту сфарміравалі пастаўкі трактароў, аўтамабіляў, цукру, драўняна-стружкавых пліт, дываноў і падлогавых пакрыццяў, халадзільнікаў, шын. З Таджыкістана імпартаваліся фрукты, арэхі, сушаныя плады, бавоўнавае валакно, баваўняная пража, тэкстыльнае адзенне.

У Таджыкістане дзейнічаюць прадстаўніцтвы больш як паўтара дзясятка беларускіх прадпрыемстваў, у тым ліку БелАЗа, МАЗа, МТЗ, "Амкадора", "Гомсельмаша", "Бабруйскаграмаша". У Гісары працуе зборачная вытворчасць трактароў "Беларус", у Душанбэ ствараецца сумеснае прадпрыемства па выпуску малочнай прадукцыі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі