Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Прэзідэнт Кубы падкрэслівае вялікую значнасць візіту ў Беларусь

Палітыка 23.10.2019 | 11:22
Мігель Марыа Дыяс-Канель Бермудэс
Мігель Марыа Дыяс-Канель Бермудэс

23 кастрычніка, Мінск /Кацярына Крышэнік - БЕЛТА/. Прэзідэнт Кубы Мігель Марыа Дыяс-Канель Бермудэс канстатаваў, што выбар Беларусі ў якасці краіны для яго першага замежнага візіту сведчыць аб значнасці, прыярытэтнасці супрацоўніцтва з краінай. Аб гэтым кіраўнік кубінскай дзяржавы заявіў на перагаворах з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Беларусь - гэта адна з першых краін, якую я наведваю пасля майго выбрання Прэзідэнтам Рэспублікі Куба. Гэта сведчыць аб тым прыярытэце, які мы надаём адносінам з вашай краінай, - падкрэсліў Прэзідэнт. - Для нас гэты візіт у Беларусь вельмі значны".

Візіт дасць магчымасць прадоўжыць абмеркаванне тых пытанняў, якія былі закрануты тры гады таму ў час прыезду Мігеля Марыа Дыяс-Канеля Бермудэса ў Беларусь у якасці першага намесніка старшыні Дзяржаўнага савета і Савета Міністраў Кубы. "У мяне вельмі цёплыя ўспаміны з таго візіту, калі я змог паглыбіць свае веды аб культуры, гісторыі гераічнага беларускага народа, - расказаў ён. - У час сустрэч з вамі (Прэзідэнтам Беларусі. - Заўвага БЕЛТА) і іншых сустрэч з уладамі змог на свае вочы пераканацца, якая дружба аб'яноўвае нашы народы, якія пачуцці адчуваюць народы адзін да аднаго".

Кіраўнік кубінскай дзяржавы падзякаваў Аляксандру Лукашэнку за віншаванне, якое яму накіраваў беларускі лідар у сувязі з выбраннем на пасаду Прэзідэнта. "Я таксама прывёз цёплыя і моцныя абдымкі ад генерала арміі Рауля Кастра", - дадаў ён.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Палітыка
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Партрэт кандыдата ў дэпутаты Усяго арганізаваны 5831 участак для галасавання, з якіх 46 за межамі краіны. Агульная колькасць выбаршчыкаў - 6 880 605 чалавек, з якіх за мяжой 3 682 чалавекі.