Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Польшча гатова арганізаваць візіт у Мінск кіраўнікоў МЗС краін Вышаградскай групы і "Усходняга партнёрства"

Палітыка 18.02.2019 | 15:51
Міхаіл Мясніковіч. Фота з архіва
Міхаіл Мясніковіч. Фота з архіва

18 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Польшча гатова арганізаваць візіт у Мінск кіраўнікоў МЗС краін Вышаградскай групы і ініцыятывы Еўрапейскага саюза "Усходняе партнёрства". Аб гэтым у інтэрв'ю газеце "СБ. Беларусь сегодня" расказаў старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч па выніках афіцыйнага візіту беларускай парламенцкай дэлегацыі ў Польшчу, паведамляе БЕЛТА.

Парламенцкая дэлегацыя сустрэлася з кіраўніцтвам Польшчы. На перагаворах бакі абмеркавалі, як узняць беларуска-польскія адносіны на больш высокі ўзровень. "Будуць актывізаваны кантакты на высокім узроўні, бізнес-супольнасці дадзены пазітыўныя сігналы. Польшча падтрымлівае працэс паляпшэння адносін Беларусі з ЕС і зацікаўлена ў хутчэйшым падпісанні пагаднення аб спрашчэнні візавага рэжыму, высока ацэньвае ўклад кіраўніцтва Беларусі ў мінскія пагадненні, - адзначыў Міхаіл Мясніковіч. - Польскі бок гатовы арганізаваць візіты ў Мінск міністраў замежных спраў краін Вышаградскай групы і ініцыятывы ЕС "Усходняе партнёрства", актыўна выступае за запрашэнне Беларусі на міжнародныя саміты, у тым ліку на мерапрыемствы, звязаныя з дзесяцігоддзем "Усходняга партнёрства". Спікер дадаў, што польскі бок з задавальненнем прыняў запрашэнні на II Еўрапейскія гульні, святкаванне 1000-годдзя Брэста і іншыя мерапрыемствы.

Узровень развіцця палітычных кантактаў паміж Беларуссю і Польшчай не адпавядае існуючаму патэнцыялу і магчымасцям, канстатаваў старшыня Савета Рэспублікі. "Не сакрэт, што беларуска-польскія адносіны складваліся няпроста. Ёсць добрыя прыклады і не вельмі. Але ў беларусаў заўсёды пераважала добрае стаўлення да палякаў. Лічу, што двухбаковае партнёрства можа быць больш дынамічным і сістэмным", - сказаў ён.

Паводле слоў Міхаіла Мясніковіча, перагаворы з прэзідэнтам Польшчы Анджэем Дудам, прэм'ер-міністрам Матэвушам Маравецкім, кіраўнікамі сената і сейма Польшчы, абмеркаванне актуальных пытанняў ў міністэрстве замежных спраў, міністэрстве прадпрымальніцтва і тэхналогій, Польскай акадэміі навук, нацыянальнай эканамічнай палаце прадэманстравалі гатоўнасць польскага боку да адкрытага і канструктыўнага дыялогу з Беларуссю. "Пасля многіх гадоў халаднаватых адносін у нас адкрываюцца добрыя магчымасці для ўмацавання двухбаковых сувязей практычна ва ўсіх сферах. Нашы краіны звязвае шматвяковая гісторыя, славянскае адзінства, блізкасць традыцый і менталітэту, культурная агульнасць. У рэшце рэшт, мы суседзі, і таму проста абавязаны адкрыта гаварыць адзін з адным. І аб праблемах у тым ліку. Беларусь разглядае Польшчу ў якасці важнага і перспектыўнага партнёра на Захадзе. І разлічвае на развіццё беларуска-польскага супрацоўніцтва на аснове прынцыпаў добрасуседства, узаемнай павагі, раўнапраўя і ўзаемнага ўліку інтарэсаў", - падкрэсліў спікер.

Беларуская парламенцкая дэлегацыя на чале са старшынёй Савета Рэспублікі знаходзілася ў Польшчы з візітам 11-14 лютага. Міхаіл Мясніковіч пабываў таксама ў Беластоку, дзе сустрэўся з прадстаўнікамі беларускай нацыянальнай меншасці ў Польшчы.

"Усходняе партнёрства" - ініцыятыва ЕС, накіраваная на ўмацаванне ўзаемаадносін паміж Еўрапейскім саюзам і Арменіяй, Азербайджанам, Беларуссю, Грузіяй, Малдовай і Украінай. Гэта ініцыятыва з'явілася як асаблівы ўсходні працяг Еўрапейскай палітыкі суседства, якая прадугледжвае наладжванне як двухбаковых, так і шматбаковых адносін.

Вышаградская група ўключае чатыры дзяржавы: Чэхію, Венгрыю, Польшчу і Славакію. Створана 15 лютага 1991 года ў венгерскім Вышаградзе. Мэтай дзейнасці з'яўляецца развіццё супрацоўніцтва ў Цэнтральнай Еўропе на ўсіх узроўнях і ва ўсіх магчымых формах, лабіраванне інтарэсаў гэтых краін у ЕС.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Палітыка
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Сотавая сувязь у Беларусі Паслугі сотавай рухомай электрасувязі ў Беларусі аказваюць тры аператары: ЗАТ "БеСТ", ТАА "МТС" і УП "Велком".