Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
24 лютага 2021, 13:03

Пяскоў: сустрэча прэзідэнтаў Беларусі і Расіі ў Сочы была канструктыўнай і адкрытай

24 лютага, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Сустрэча Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і Прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна, якая адбылася 22 лютага ў Сочы, была канструктыўнай і адкрытай. Аб гэтым заявіў сёння журналістам прэс-сакратар Прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў, паведамляе БЕЛТА.

"У цэлым гэта сустрэча была вельмі карыснай, вельмі своечасовай, канструктыўнай і адкрытай. Прэзідэнт Расіі вельмі пазітыўна ацэньвае яе вынікі", - сказаў Дзмітрый Пяскоў.

Паводле яго слоў, галоўным чынам кіраўнікі дзяржаў гаварылі аб пашырэнні і ўдасканаленні эканамічнага ўзаемадзеяння. "У нас сапраўды адбыўся пэўны спад пандэмійны - і ў аб'ёме тавараабароту, і ў эканамічным плане. Таму цяпер трэба прыкладаць вельмі энергічныя намаганні, каб гэты спад кампенсаваць і вывесці на траекторыю росту ўсе асноўныя паказчыкі. Два прэзідэнты якраз гаварылі аб тым, што па лініі эканамічных ведамстваў трэба актывізавацца, трэба асабліва звярнуць увагу на ўзаемадзеянне ў падатковай сферы", - адзначыў прадстаўнік Крамля. Ён паведаміў, што менавіта з гэтай мэтай ужо ў бліжэйшы час адбудуцца кансультацыі па лініі падатковых ведамстваў дзвюх краін і паміж кіраўнікамі ўрадаў.

"Гаварылі асобна аб каардынацыі намаганняў па лініі сілавых ведамстваў, у тым ліку міністэрстваў абароны. Таксама хутка адбудуцца кансультацыі паміж гэтымі ведамствамі, міністры абароны будуць сустракацца", - дадаў Дзмітрый Пяскоў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі