Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
30 лістапада 2021, 19:58

Пастаянны савет АДКБ прыняў заяву аб ваеннай актыўнасці на сумежных да арганізацыі тэрыторыях

30 лістапада, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Пастаянны савет Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы сёння на пасяджэнні прыняў заяву аб ваеннай актыўнасці на сумежных да зоны адказнасці АДКБ тэрыторыях. Аб гэтым БЕЛТА паведаміў прэс-сакратар АДКБ Уладзімір Зайнетдзінаў.

"У ходзе пасяджэння была прынята заява Пастаяннага савета АДКБ аб ваеннай актыўнасці на сумежных да зоны адказнасці АДКБ тэрыторыях і яе ўплыве на еўразійскую бяспеку", - адзначыў прэс-сакратар.

Акрамя таго, былі разгледжаны праекты шэрага дакументаў, якія датычацца ўзаемадзеяння ў галіне ваеннай бяспекі, а таксама планавання дзейнасці АДКБ у 2022 годзе.

Пасяджэнне Пастаяннага савета АДКБ прайшло ў фармаце відэа-канферэнц-сувязі пад старшынствам пастаяннага і паўнамоцнага прадстаўніка Арменіі пры АДКБ Віктара Біягава. У рабоце Пастаяннага савета прыняў удзел намеснік генеральнага сакратара АДКБ Самат Ардабаеў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі