Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
19 лістапада 2020, 16:02

Пасольства Беларусі ў Кітаі мае намер правесці шэраг двухбаковых тэлемастоў - Сянько

19 лістапада, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Пасольства Беларусі ў Кітаі мае намер правесці шэраг тэлемастоў з удзелам беларускіх абласцей, кітайскіх прадстаўнікоў для растлумачэння пытанняў вядзення бізнесу і гандлю паміж дзвюма краінамі ў сучасных умовах. Аб гэтым расказаў журналістам, адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА, Юрый Сянько, які сёння назначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Беларусі ў Кітаі.

Юрый Сянько адзначыў, што да ўдзелу ў гэтых анлайн-сустрэчах, як плануецца, будуць запрошаны прадстаўнікі розных міністэрстваў і ведамстваў, бізнесу. Мэта такіх мерапрыемстваў - садзейнічаць развіццю двухбаковага гандлю і больш простаму ўваходжанню на кітайскі рынак.

Ён падкрэсліў, што практыка правядзення такіх анлайн-сустрэч паказала іх эфектыўнасць. Пасольства Беларусі ў Пекіне правяло ўжо некалькі такіх канферэнцый і сустрэч, адна з якіх адбылася ў кастрычніку з удзелам вялікай колькасці прадпрыемстваў, бізнесменаў, лагістычных кампаній абедзвюх краін. "Вывучалі асаблівасці вядзення бізнесу, было ўзнята вельмі шмат пытанняў. Цяпер рыхтуюцца даведачныя матэрыялы, каб растлумачыць усё гэта бізнесу. Мы прадоўжым гэту работу. Перакананы, што яна дасць свой вынік", - канстатаваў Юрый Сянько.

Пасол таксама адзначыў важнасць далейшай рэалізацыі інвестыцыйных праектаў, у тым ліку ў рамках кітайскай ініцыятывы "Пояс і шлях".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі