Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
20 верасня 2021, 13:08

Пасол Малдовы: спадзяюся і ў далейшым на пазітыўныя адносіны з Беларуссю

20 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Адносіны Малдовы і Беларусі развіваюцца на пазітыўнай ноце. Важнасць гэтага адзначыў журналістам, адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА, па выніках сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Малдовы ў нашай краіне Віктар Сарачан, які завяршае дыпламатычную місію ў нашай краіне.

Дыпламат выказаў надзею на разумную палітыку ў далейшым развіцці адносін паміж дзвюма дзяржавамі і ўпэўненасць у тым, што супрацоўніцтва будзе прадаўжацца ў пазітыўным ключы.

Пасол падкрэсліў, што нота суму ёсць у сувязі з тым, што ён пакідае Беларусь. Пры гэтым ён сказаў, што ў яго ёсць вялікае задавальненне ад работы ў нашай краіне. "Прапрацаваў крыху больш за 4 гады, аб'ездзіў усю краіну і пазнаёміўся з беларускім народам, а таксама работай эканомікі, прадпрыемстваў Беларусі, - расказаў Віктар Сарачан. - Усё пакідае добрае ўражанне".

Акрамя таго, пасол даў высокую ацэнку кіраўніцтву краіны, якое клапоціцца пра людзей. "Не проста займаецца будаўніцтвам дзяржавы, але і стварае яе паўнацэннай, незалежнай дзяржавай".

Ён падзяліўся ўражаннямі ад сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам: "Што датычыцца сустрэчы з Прэзідэнтам, гэта заўсёды робіць вельмі моцнае ўражанне, гэта вельмі ўпэўнены ў сабе чалавек, ведае, што робіць".

Пасол падкрэсліў: "Нашы адносіны з Беларуссю будуюцца на вельмі пазітыўнай ноце. За 30 гадоў незалежнасці мы заўсёды адчуваем дружалюбную падтрымку, клопат пра нашу краіну. Мы вельмі цэнім той вопыт, які ёсць у Беларусі. У нас створана нямала сумесных прадпрыемстваў. Працуе больш за 90 пагадненняў і дакументаў, якія заключаны паміж нашымі краінамі".

Ён таксама адзначыў, што ў мінулым годзе двзе краіны падпісалі важны дакумент аб узаемным прызнанні працоўнага стажу для грамадзян. Цяпер рыхтуюцца да падпісання пагадненні аб рэадмісіі і аб узаемным прызнанні вадзіцельскіх правоў.

Акрамя таго, цяпер Беларусь і Малдова таксама працуюць над арганізацыяй СП па зборцы ліфтаў, аўтобусаў МАЗ у Малдове. "Я ўпэўнены, што гэта будзе развівацца і ў далейшым", - заўважыў ён.

"Вельмі хацелася б, каб у гэтай няпростай абстаноўцы ў свеце, дзе вельмі высокая турбулентнасць, нашы краіны былі вельмі ўважлівыя адна да адной адносна выказванняў, прыняцця рашэнняў, - падкрэсліў Віктар Сарачан. - Гэта моманты, якія могуць паўплываць на лёсы нашых людзей. Таму я вельмі спадзяюся на разумную палітыку, на разважлівае мысленне і на тое, што дружба паміж нашымі краінамі, адносіны паміж нашымі дзяржавамі застануцца на тым узроўні, на якім ёсць сёння, а, можа, і лепш. Паляпшаць заўсёды ёсць што. Я жадаю беларускаму народу працвітання, вашай краіне - добрага развіцця, поспехаў".

"І каб вы заўсёды помнілі, што малдаване з'яўляюцца для вас сябрамі і заўсёды вас падтрымаюць, калі гэта будзе неабходна", - рэзюмаваў кіраўнік дыпламатычнай місіі.

Дыпламатычныя адносіны паміж краінамі ўстаноўлены 19 лістапада 1992 года. З той пары паміж дзяржавамі заключана больш за 90 дагавораў і пагадненняў, рэгулюючых пытанні прававых адносін. Паступальна развіваюцца палітычны дыялог, двухбаковае гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Малдова.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі