Фота з архіва
8 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Туркменістане Станіслаў Чапурной уручыў даверчыя граматы Прэзідэнту Туркменістана Сердару Бердымухамедаву. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.
У ходзе сустрэчы бакі адзначылі прыхільнасць да развіцця ўсяго спектра двухбаковых адносін, а таксама прадаўжэння практыкі ўзаемнай падтрымкі ў рамках работы на міжнародных пляцоўках.
У ходзе сустрэчы бакі адзначылі прыхільнасць да развіцця ўсяго спектра двухбаковых адносін, а таксама прадаўжэння практыкі ўзаемнай падтрымкі ў рамках работы на міжнародных пляцоўках.
Сердар Бердымухамедаў пажадаў Станіславу Чапурному плённай працы, у сваю чаргу кіраўнік беларускай дыпмісіі запэўніў, што прыкладзе максімальныя намаганні для далейшага развіцця дружалюбных адносін і ўсебаковага пашырэння супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Туркменістанам.-0-
У МЗС Туркменістана адбылася сустрэча міністра замежных спраў Туркменістана Рашыда Мерэдава з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Туркменістане Станіславам Чапурным
Фота МЗС, БЕЛТА
Фота МЗС, БЕЛТА