
Фота з архіва
21 красавіка, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Пасол Беларусі ў Расіі Уладзімір Сямашка 20 красавіка сустрэўся з паслом Малдовы ў РФ Ліліянам Дарыем, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускай дыпламатычнай місіі.
"Адбыўся абмен меркаваннямі па актуальных пытаннях двухбаковага супрацоўніцтва, перш за ўсё ў палітычнай і гандлёва-эканамічнай сферах, а таксама па ўзаемадзеянні Беларусі і Малдовы ў міжнародных арганізацыях. Абмеркаваны шэраг тэм рэгіянальнага і глабальнага парадку дня", - расказалі ў пасольстве.
"Уладзімір Сямашка і Ліліян Дарый дамовіліся аб падтрыманні рабочых кантактаў", - дадалі ў прэс-службе.-0-