Сцяг Панядзелак, 23 лютага 2026
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
08 кастрычніка 2020, 09:37

Палітычная нестабільнасць вядзе да збяднення насельніцтва - эксперт

8 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Палітычная нестабільнасць вядзе да збяднення насельніцтва, заявіў у эфіры тэлеканала СТБ палітолаг Вадзім Баравік, паведамляе БЕЛТА.

"Сітуацыя ў Кыргызстане паказвае, што змена ўлады неканстытуцыйным шляхам ні да чаго добрага не прыводзіць", - сказаў Вадзім Баравік. Ён адзначыў, што ў гэтай краіне рэвалюцыйныя працэсы назіраюцца з 2005 года. У выніку ў рэйтынгу краін па індэксе развіцця чалавечага патэнцыялу Кыргызстан займае больш нізкае месца, чым Беларусь. "А ВУП Беларусі ў сем разоў большы, прытым што тэрыторыя прыкладна аднолькавая. Палітычная нестабільнасць вядзе да збяднення насельніцтва", - падкрэсліў эксперт.

Вадзім Баравік звярнуў увагу на тое, што ў любым грамадстве ёсць дэструктыўныя сілы, якія не задаволены тымі ці іншымі палітычнымі працэсамі і могуць спрабаваць незаконным чынам захапіць уладу, дабіцца пэўных палітычных, сацыяльных рашэнняў. "Як толькі грамадства пачынае ісці на повадзе ў гэтых сіл, яно трапляе ў пастку. Калі сёння адна сіла змагла захапіць уладу неканстытуцыйным шляхам, потым прыйдзе другая, трэцяя", - адзначыў палітолаг.

"Заўсёды за прыгожымі лозунгамі, транспарантамі стаяць людзі, якія маюць канкрэтныя інтарэсы - гэта ўлада і ўласнасць. Трэба разумець, што за памылкі агрэсіўнай меншасці плаціць усё грамадства. Самая галоўная задача для нас, беларусаў - захаваць мір, стабільнасць, згоду, весці неабходны дыялог, каб знешнія сілы не скарысталіся сітуацыяй у сваіх інтарэсах", - рэзюмаваў Вадзім Баравік.-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі