Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
ІНФАГРАФІКА: ID-картка беларуса
Учора 15:31 Стужка навiн
Усе навіны

Падагульняючая дэкларацыя саміту "Усходняга партнёрства" адпавядае чаканням Беларусі - Макей

Палітыка 24.11.2017 | 19:45
Уладзімір Макей
Уладзімір Макей

24 лістапада, Брусель /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Падагульняючая дэкларацыя саміту "Усходняга партнёрства" адпавядае чаканням Беларусі, накіравана ў будучае і не змяшчае канфрантацыйнай рыторыкі. Аб гэтым заявіў журналістам міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей па выніках саміту, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Саміт сапраўды адбыўся, і я лічу, што гэта быў адзін з самых паспяховых самітаў. Таму што ўпершыню за апошнія гады была прынята без асаблівых спрэчак заключная дэкларацыя саміту. Дэкларацыя, як мы ў свой час і прапаноўвалі партнёрам, адпавядае нашым чаканням, яна накіравана ў цэлым у будучае. У тым плане, што яна не змяшчае канфрантацыйнай рыторыкі, не накіравана супраць трэціх дзяржаў, якія таксама пільна глядзяць за развіццём ініцыятывы "Усходняе партнёрства", - сказаў міністр.

У цэлым, паводле слоў Уладзіміра Макея, саміт прайшоў на пазітыўнай ноце. "Мы зрабілі адпаведнае выступленне, у якім абазначылі наша бачанне перспектыў развіцця сітуацыі ў рэгіёне, перспектыў будаўніцтва светапарадку. Расказалі аб ініцыятывах, якія былі ў свой час вылучаны кіраўніком беларускай дзяржавы, і аб тым, чаму неабходна акцэнтаваць увагу на гэтых ініцыятывах і развіваць іх", - адзначыў ён.

Адбыўся таксама шэраг двухбаковых сустрэч міністра з кіраўнікамі дэлегацый краін ЕС і краін-партнёраў па ініцыятыве "Усходняе партнёрства", у час якіх абмеркаваны пытанні развіцця двухбаковых адносін і ўзаемадзеянне з Еўрасаюзам.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Палітыка
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

ID-картка беларуса ID-картка - дакумент, які засведчвае асобу, для карыстання ўнутры краіны. Лічбавы аналаг пашпарта плануецца пачаць выдаваць у 2019 годзе.