Лаўрэана Артэга Мурылья
26 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нікарагуа запытала статус наглядальніка ў ЕАЭС. Аб гэтым на Евразійскім эканамічным форуме ў Мінску заявіў саветнік супрэзідэнтаў Рэспублікі Нікарагуа па пытаннях інвестыцый, гандлю і міжнароднага супрацоўніцтва Лаўрэана Артэга Мурылья, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Нікарагуа афіцыйна запытала статус наглядальніка ў гэтым важнейшым саюзе, і мы таксама хацелі б яшчэ раз адзначыць і падкрэсліць, што для нас гэта важнейшая мэта. Мы гатовы выканаць усе неабходныя працэдуры і патрабаванні, каб атрымаць такі статус. Але мы ўжо адчуваем сябе часткай гэтага саюза. Мы актыўна працуем з Расійскай Федэрацыяй, Беларуссю ў рамках вялікіх праектаў у медыцыне, фармацэўтыцы, пастаўках абсталявання, ствараем банкаўскія інструменты, якія дазваляюць нам пераадолець тыя бар'еры, якія ставяць перад намі імперыялісты з ЕС і ЗША", - заявіў прадстаўнік Нікарагуа.
"Нікарагуа прызнае важнасць Еўразійскага эканамічнага саюза, які забяспечвае збліжэнне народаў дзеля супрацоўніцтва. І гэта супрацоўніцтва забяспечвае больш справядлівы мір і ўзаемную выгаду", - падкрэсліў ён.-0-