Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
24 снежня 2021, 15:14

Нефармальны саміт СНД пройдзе ў Санкт-Пецярбургу 28 снежня

24 снежня, Масква /Эдуард Півавараў - БЕЛТА/. Нефармальны саміт СНД адбудзецца 28 снежня ў Санкт-Пецярбургу, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Крамля.

"Па ініцыятыве Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі Уладзіміра Пуціна 28 снежня ў Санкт-Пецярбургу адбудзецца традыцыйная нефармальная сустрэча кіраўнікоў дзяржаў - удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў", - гаворыцца ў паведамленні крамлёўскай прэс-службы.

Паводле яго інфармацыі, у мерапрыемстве прымуць удзел Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, Прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў, прэм'ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян, Прэзідэнт Казахстана Касым-Жамарт Такаеў, першы прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў, Прэзідэнт Кыргызстана Садыр Жапараў, Прэзідэнт Таджыкістана Эмамалі Рахмон, Прэзідэнт Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедаў, Прэзідэнт Узбекістана Шаўкат Мірзіёеў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі