Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
28 ліпеня 2020, 16:17

Нацыянальны exit poll пройдзе 9 жніўня на прэзідэнцкіх выбарах

28 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нацыянальны exit poll пройдзе 9 жніўня на прэзідэнцкіх выбарах. Ініцыятарам сацыялагічнага даследавання выступае прадстаўніцтва Міждзяржаўнай тэлерадыёкампаніі "Мір" у Беларусі, паведаміў сёння журналістам яго дырэктар Уладзімір Пярцоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Праводзіць даследаванне будзе Маладзёжная лабараторыя сацыялагічных даследаванняў пры рэспубліканскім саюзе грамадскіх аб'яднанняў "Беларускі камітэт маладзёжных арганізацый". "Мы звярнуліся да БКМА, паколькі ў гэтай арганізацыі ёсць станоўчы вопыт правядзення такіх даследаванняў, грамадзянскага кантролю за выбарчым працэсам у папярэднія кампаніі 2010 і 2015 гадоў", - адзначыў Уладзімір Пярцоў. Ён нагадаў, што гэтыя даследаванні былі "даволі блізкія да рэзультатаў галасавання і практычна поўнасцю супадалі з рэзультатамі exit poll, якія праводзілі іншыя знакамітыя замежныя арганізацыі".

"Запыт на аб'ектыўныя сацыялагічныя даследаванні ёсць. У нашым выбарчым працэсе павінны прысутнічаць цывілізаваныя формы сацдаследаванняў", - падкрэсліў дырэктар МДТРК "Мір" у Беларусі.

У сваю чаргу старшыня БКМА Павел Алекса звярнуў увагу, што Маладзёжная лабараторыя сацдаследаванняў мае пасведчанне аб акрэдытацыі (нумар 000037), атрыманае ў камісіі па апытаннях грамадскай думкі пры НАН. "У склад лабараторыі ўваходзяць кампетэнтныя спецыялісты: сацыёлагі, палітолагі, навуковыя кансультанты. Сацдаследаванні яны праводзяць на міжнародным узроўні па агульнапрызнаных універсальных методыках", - сказаў ён.

"У нас распрацавана і ўжо апрабавана апытальная сетка. Ёсць інтэрв'юеры з вопытам работы. Мы гатовы да правядзення такога маштабнага сур'ёзнага даследавання", - заявіў старшыня БКМА.

Сёння ў Мінску прайшла прэзентацыя exit poll, у час якой журналістам таксама паказалі форму, у якой будуць працаваць інтэрв'юеры.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі