Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
28 мая 2020, 13:02

МЗС запускае акцыю да Дня абароны дзяцей

28 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства замежных спраў запускае акцыю да Дня абароны дзяцей. Аб гэтым МЗС аб'явіла на сваёй афіцыйнай старонцы ў Facebook, паведамляе БЕЛТА.

Дзень абароны дзяцей міжнародная супольнасць адзначае 1 чэрвеня. Міністэрства замежных спраў прапануе ўсім жадаючым у гэты дзень размясціць у сваім акаўнце ў сацыяльных сетках дзіцячую фатаграфію з кароткім расказам пра сваю дзіцячую мару пад адзіным хэштэгам #Разамздзецьмі.

Акрамя таго, МЗС прапануе зрабіць дабрачыннае ахвяраванне праз праграму UNICEF "Сям'я кожнаму дзіцяці" (https://www.unicef.by/prior-deti/?fbclid=IwAR3sRDXmDT9DMxOcO_zERUKFU2eus2GCmrNHZ-X6Mz5EI5AvfNlvA0ZNSLI) у Беларускі дзіцячы хоспіс (https://hospice.by/ru/), або ў міжнародную арганізацыю UNIHELP (https://unihelp.by), або на свой выбар у любую іншую правераную арганізацыю, якая аказвае дапамогу дзецям.

"Давайце разам успомнім пра свае дзіцячыя мары і падумаем аб тых дзецях, каму так патрэбна наша дапамога і падтрымка, - заклікалі ў міністэрстве. - Супрацоўнікі МЗС актыўна падтрымалі гэту ідэю, і 1 чэрвеня нашы акаўнты ў прамым і пераносным сэнсе "акунуцца ў дзяцінства".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі