Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
01 сакавіка 2022, 09:29

МЗС РФ вітала паспяховае правядзенне рэферэндуму ў Беларусі

1 сакавіка, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. МЗС Расіі вітала паспяховае правядзенне рэферэндуму па ўнясенні змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю Беларусі. Аб гэтым гаворыцца ў каментарыі расійскага знешнепалітычнага ведамства, апублікаваным на яго сайце, паведамляе БЕЛТА.

"Вітаем паспяховае правядзенне 27 лютага канстытуцыйнага рэферэндуму ў Беларусі. У Расіі з павагай ставяцца да суверэннага волевыяўлення грамадзян братэрскай рэспублікі. Згодна з папярэднімі данымі ЦВК Беларусі, пераважная колькасць беларусаў (амаль 83 працэнты ад прыйшоўшых на ўчасткі) прагаласавалі за прыняцце паправак у Асноўны закон краіны пры вельмі высокай яўцы (каля 79 працэнтаў ад спісачнага складу выбаршчыкаў). Пры гэтым, наперакор актыўным заклікам эмігранцкай апазіцыі, доля сапсаваных бюлетэняў не перасягнула 4 працэнтаў. І хоць падагульняючае пасяджэнне ЦВК Беларусі запланавана на 3 сакавіка, ужо цяпер відавочна, што канстытуцыйная рэформа карыстаецца шырокай падтрымкай насельніцтва рэспублікі", - заявілі ў МЗС РФ.

Там звярнулі ўвагу, што міжнародныя наглядальнікі далі высокія ацэнкі арганізацыі галасавання. "Прадстаўнікі місій Садружнасці Незалежных Дзяржаў, Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва і наглядальнікі з шэрага краін Еўрасаюза назвалі рэферэндум свабодным і адкрытым, - канстатавалі ў МЗС РФ. - Расіяне прымалі актыўны ўдзел у назіранні за галасаваннем у рамках місій Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі, Выканкама і Парламенцкай асамблеі СНД, ШАС, а таксама на двухбаковай аснове - па запрашэнні беларускага Цэнтрвыбаркама. У такія місіі ўваходзілі прадстаўнікі Дзяржаўнай думы і Савета Федэрацыі Федэральнага сходу Расійскай Федэрацыі, ЦВК Расіі і МЗС Расіі".

У расійскім знешнепалітычным ведамстве канстатавалі: канстытуцыйная рэформа з'яўляецца важнейшым складнікам працэсу мадэрнізацыі палітычнага ладу Беларусі, запушчанага ў лютым мінулага года рашэннем VI Усебеларускага народнага сходу. У МЗС РФ упэўнены, што гэта будзе садзейнічаць кансалідацыі здаровых сіл беларускага грамадства, уключаючы канструктыўную апазіцыю, і канчатковаму ўрэгуляванню ўнутрыпалітычных рознагалоссяў.

"Шчыра зацікаўлены ў стабільнасці і працвітанні саюзнай нам дзяржавы. Пры гэтым наша прынцыповая пазіцыя заключаецца ў тым, што палітычныя пераўтварэнні ў Беларусі - яе ўнутраная справа. Гэта рэалізацыя суверэннага права беларускіх грамадзян самастойна, без знешняга націску, вызначаць шляхі развіцця сваёй краіны", - падкрэслілі ў МЗС РФ.

"Спадзяёмся, што галоўным вынікам змянення Асноўнага закона стане ўмацаванне дзяржаўнасці Беларусі, яе ўнутрыпалітычнай стабільнасці і рост дабрабыту яе жыхароў. У рэшце рэшт гэта будзе садзейнічаць умацаванню пазіцый нашай агульнай сацыяльна-эканамічнай і ваенна-палітычнай прасторы, якую мы разам будуем у рамках Саюзнай дзяржавы, ЕАЭС і АДКБ", - рэзюмавалі ў расійскім знешнепалітычным ведамстве.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі