ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Аўторак, 17 мая 2022
Мінск Суцэльная воблачнасць +6°C
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
08 снежня 2021, 11:24

МЗС РФ: Расія падтрымлівае Беларусь у процідзеянні заходнім санкцыям

8 снежня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Расія падтрымлівае Беларусь у процідзеянні заходнім санкцыям, мэта якіх справакаваць новыя пратэсты ў Беларусі. Аб гэтым заявіў РІА Навіны намеснік міністра замежных спраў РФ Аляксандр Панкін, паведамляе БЕЛТА.

"Расія падтрымлівае Беларусь у процідзеянні заходняму націску, - сказаў Аляксандр Панкін. - Праводзім скаардынаваную палітыку па прыняцці мер у адказ, сумесным "стоп-лістом", дапамагаем змякчыць негатыўныя сацыяльна-эканамічныя наступствы рэстрыкцый для беларускіх грамадзян. Будзем прадаўжаць гэта цеснае супрацоўніцтва з Мінскам".

"Мы поўнасцю салідарны з нашымі беларускімі саюзнікамі ў катэгарычным непрыманні нелегітымных аднабаковых абмежавальных мер, якія ўводзяцца заходнімі краінамі і Еўрасаюзам у парушэнне міжнароднага права і ў абыход Савета Бяспекі ААН, - заявіў намеснік кіраўніка МЗС РФ. - На жаль, гэта заганная практыка становіцца ўсё больш распаўсюджанай. Прычым часта такія рэстрыкцыі выкарыстоўваюцца для таго, каб атрымаць эканамічныя або палітычныя перавагі, з'яўляюцца на справе пратэкцыянісцкімі мерамі нядобрасумленнай канкурэнцыі".

Паводле слоў Аляксандра Панкіна, ствараецца ўражанне, што на Захадзе страчана культура палітычнага дыялогу. "Партнёры развучыліся вырашаць праблемы цывілізавана, за сталом перагавораў, - канстатаваў ён. - Адказам на любое рашэнне, якое не адпавядае іх логіцы, часта становяцца аднабаковыя абмежаванні. Па сутнасці, ніводная з дзяржаў, якія праводзяць суверэнную, незалежную ад Захаду палітыку, не можа быць ад іх застрахавана".

Мэта санкцыйнага націску Захаду на Беларусь - абрушыць узровень жыцця грамадзян. "Калі гаварыць пра Беларусь, то мы добра разумеем, што мэта санкцыйнага націску на Мінск заключаецца ў тым, каб наўмысна абрушыць узровень жыцця простых грамадзян, справакаваць новую хвалю антыўрадавых выступленняў, - падкрэсліў намеснік кіраўніка МЗС РФ. - Чым інакш можна растлумачыць увядзенне абмежаванняў у дачыненні да цэлых сектараў беларускай прамысловасці, буйнейшых яе прадпрыемстваў, ад якіх залежыць дабрабыт соцень тысяч беларусаў?"

Ён таксама лічыць, што Захад карае Беларусь за добрыя адносіны з Расіяй. Аляксандр Панкін нагадаў, што ў снежні 2020 года Кангрэс ЗША прыняў "Акт аб дэмакратыі, правах чалавека і суверэнітэце Беларусі", які прадугледжвае магчымасць увядзення санкцый супраць расіян і прадстаўнікоў Саюзнай дзяржавы, а ў кастрычніку Еўрапарламент адобрыў рэзалюцыю з асуджэннем расійска-беларускай інтэграцыі. "Як гэта вяжацца з дэкларуемым ініцыятарамі санкцый клопатам аб стане дэмакратыі ўласна ў Беларусі? Больш гэта падобна на пакаранне за дружбу з Расіяй", - заявіў намеснік кіраўніка МЗС РФ.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі