Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
28 лютага 2022, 08:43

МЗС: пляцоўка для расійска-ўкраінскіх перагавораў падрыхтавана, чакаем дэлегацыі

28 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пляцоўка для перагавораў Расіі і Украіны ў Беларусі падрыхтавана, чакаецца прыбыццё дэлегацый. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміў прэс-сакратар МЗС Беларусі Анатоль Глаз.

Ён падкрэсліў, што беларускі бок гатовы арганізаваць працэс у любую хвіліну. Перагаворы пачнуцца, як толькі ўсе дэлегацыі прыбудуць да месца сустрэчы.

Як паведамлялася, напярэдадні Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка патэлефанаваў украінскаму калегу Уладзіміру Зяленскаму. Палітыкі дамовіліся, што ўкраінская дэлегацыя сустрэнецца з расійскай без папярэдніх умоў на ўкраінска-беларускай граніцы ў раёне ракі Прыпяць.

Пасля гэтага кіраўнік беларускай дзяржавы звярнуўся да Прэзідэнта Расіі з прапановай расійскай дэлегацыі, якая прыбыла ў Гомель для ўдзелу ў мірных перагаворах, затрымацца і перанесці перагаворы - у сувязі з затрымкай дэлегацыі з Украіны. Уладзімір Пуцін прапанову беларускага калегі падтрымаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі