Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
22 красавіка 2020, 19:07

МЗС Германіі анансавала відэаканферэнцыю ў "нармандскім фармаце"

22 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мінскі працэс па ўрэгуляванні канфлікту ва Украіне мае патрэбу ў новых імпульсах, у сувязі з гэтым на наступным тыдні пройдзе відэаканферэнцыя ў "нармандскім фармаце". Аб гэтым заявіў сёння кіраўнік МЗС Германіі Хайко Маас, паведамляе ТАСС.

Паводле слоў Хайко Мааса, гэтымі днямі ён правёў размову з французскім, расійскім і ўкраінскім калегамі. "Мы дамовіліся, і я рады гэтаму, што будзе відэаканферэнцыя ў "нармандскім фармаце" на ўзроўні міністраў замежных спраў, і гэта канферэнцыя пройдзе на наступным тыдні", - сказаў кіраўнік МЗС ФРГ.

9 снежня 2019 года ў Парыжы адбыўся чарговы саміт лідараў краін "нармандскай чацвёркі" (Расія, Германія, Францыя, Украіна). Тады прэзідэнты выказалі прыхільнасць да ўсталявання паўнацэннага перамір'я ў Данбасе да канца 2019 года, а таксама выступілі за ўнясенне змяненняў у Канстытуцыю Украіны на аснове формулы Штайнмаера. У падагульняючым камюніке саміту прэзідэнтаў таксама была падкрэслена безальтэрнатыўнасць няўхільнага выканання мінскіх пагадненняў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі