Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
24 лютага 2022, 16:43

МЗС Беларусі вядзе работу з украінскім бокам па пошуку шляхоў эвакуацыі беларускіх грамадзян

24 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. МЗС Беларусі разам з украінскім бокам вядзе работу па пошуку шляхоў эвакуацыі беларускіх грамадзян. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА расказалі ў знешнепалітычным ведамстве нашай краіны.

"У сувязі з закрыццём украінскім бокам усяго перыметра дзяржаўнай граніцы Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь паўторна звяртае ўвагу беларускіх грамадзян на рэкамендацыю ўсталяваць і падтрымліваць пастаянны кантакт з пасольствам Беларусі ва Украіне і галоўным консульскім упраўленнем беларускага знешнепалітычнага ведамства", - сказалі ў МЗС.

"Цяпер вядзецца работа з украінскім бокам па пошуку шляхоў эвакуацыі беларускіх грамадзян, - удакладнілі ў ведамстве. - Сачыце за абнаўленнямі інфармацыі на сайце МЗС і ў сацыяльных сетках".

Тэлефоны гарачай лініі: +380504062330; +375173794771 і +375173792673, consul@mfa.gov.by.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі