12 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Мінску адбыліся кансультацыі паміж міністэрствамі замежных спраў Беларусі і Расіі па пытаннях адносін са Злучанымі Штатамі Амерыкі і Канадай. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.
Бакі абмеркавалі бягучы стан адносін Беларусі і Расіі з ЗША і Канадай, а таксама абмяняліся поглядамі і зверылі падыходы знешнепалітычных ведамстваў да выбудоўвання дыялогу з гэтымі краінамі на перспектыву.
Беларускую дэлегацыю на кансультацыях узначаліў начальнік галоўнага ўпраўлення Еўропы і Паўночнай Амерыкі Андрэй Бушыла, расійскую - дырэктар дэпартамента Паўночнай Амерыкі Георгій Барысенка.-0-