Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
11 красавіка 2022, 20:00

МЗС Беларусі: германскі бок наносіць урон сумесным намаганням па ўзаемапрымірэнні двух народаў

11 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пасол Германіі ў Беларусі Манфрэд Хутэрэр 11 красавіка быў выкліканы ў Міністэрства замежных спраў Беларусі, паведамілі ў прэс-службе знешнепалітычнага ведамства.

"У святле валюнтарысцкага змянення нямецкай адміністрацыяй формы правядзення 10 красавіка 2022 года памятнага мерапрыемства ў мемарыяльным комплексе "Бухенвальд", якое прайшло з удзелам афіцыйных асоб Германіі, да кіраўніка замежнай загранустановы даведзена пазіцыя Рэспублікі Беларусь аб недапушчальнасці зневажання памяці ахвяр беларускага народа ў гады Другой сусветнай вайны і дзясяткаў тысяч беларускіх вязняў канцлагераў, у тым ліку Бухенвальда і Мітэльбау-Дора", - гаворыцца ў паведамленні МЗС.

"Такімі дзеяннямі менавіта германскі бок ініцыятыўна наносіць урон шматгадовым сумесным намаганням па ўзаемапрымірэнні народаў дзвюх краін, - лічаць у знешнепалітычным ведамстве. - З улікам пакут беларускага народа ад рук фашысцкіх захопнікаў і ўкладу нашай краіны ў Перамогу над фашызмам, такія дзеянні нямецкага боку не могуць быць апраўданы нічым, тым больш ніякімі скарацечнымі або кан'юнктурнымі меркаваннямі".

Афіцыйны Мінск чакае ад германскага боку крокаў па карэкціроўцы гэтай непрымальнай сітуацыі і недапушчэнні паўтарэння аналагічных або падобных выпадкаў у будучым.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі