Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
16 верасня 2021, 13:09

Мытныя службы Беларусі і Расіі рыхтуюць пакет дакументаў па інтэграцыі

16 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мытныя службы Беларусі і Расіі рыхтуюць пакет дакументаў па інтэграцыі. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам намеснік кіраўніка Федэральнай мытнай службы Расіі Уладзімір Івін, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Нядаўна быў адобраны пакет саюзных праграм, адна з якіх накіравана на развіццё інтэграцыі ў галіне мытнага адміністравання. У сувязі з гэтым сённяшняе пасяджэнне калегіі Мытнага камітэта Саюзнай дзяржавы будзе асаблівым, паколькі ў дзейнасці калегіі з'яўляецца больш рэальных выканальніцкіх практычных функцый. Мы сёння будзем абмяркоўваць і закладваць механізмы, якія дадуць магчымасць нам у тыя сціслыя тэрміны, якія намецілі кіраўнікі дзяржаў, забяспечыць падрыхтоўку пакета дакументаў пад рэалізацыю інтэграцыйных працэсаў - ад міждзяржаўнага дагавора да дакументаў узроўню Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы і міжведамасных", - сказаў Уладзімір Івін.

Паводле яго слоў, карэкціроўкі закрануць практычна ўсе дакументы, якія да гэтага вызначалі сумесную дзейнасць мытных службаў Беларусі і Расіі, і выведуць яе на больш высокі ўзровень. "Калі гэтыя дакументы ўступяць у сілу, мы будзем гаварыць аб тым, што мы не проста скаардынавана ўзаемадзейнічаем, але і пераходзім да інтэграванага, а ў шэрагу выпадкаў і адзінага прымянення асноў мытнага адміністравання. Гэта вельмі важны крок. У гэтым годзе мы павінны скончыць з пакетам дакументаў, каб ужо ў далейшым запусціць тыя новыя механізмы, якія абазначаны ў саюзных праграмах. Пытанне складанае, тэрміны кароткія, але ў нас з калегамі з Дзяржаўнага мытнага камітэта Беларусі абсалютнае ўзаемаразуменне. Асноўнае абмеркаванне ідзе па арганізацыйных пытаннях: вызначаем, як гэта будзе працаваць", - адзначыў намеснік кіраўніка Федэральнай мытнай службы Расіі.

Сёння ў Мінску праходзіць XII Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя "30 гадоў Мытнай службе незалежнай Беларусі: з вопытам мінулага да сінергіі будучага". У ходзе канферэнцыі абмяркоўваюцца пытанні ўдасканалення мытнага рэгулявання ў ЕАЭС, асноўных аспектаў рэалізацыі норм новай рэдакцыі закона "Аб мытным рэгуляванні ў Рэспубліцы Беларусь", функцыянавання цэнтра электроннага дэкларавання, лічбавых мытных тэхналогій і сэрвісаў. Таксама сёння пройдзе пасяджэнне калегіі Мытнага камітэта Саюзнай дзяржавы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі