Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
09 сакавіка 2022, 09:01

Мядзінскі: спадзяёмся, што гуманітарныя калідоры пачнуць працаваць, Украіна дала запэўніванні

9 сакавіка, Брэсцкая вобласць /Кар. БЕЛТА/. Расійскі бок спадзяецца, што па выніках трэцяга раўнда перагавораў з Украінай удасца забяспечыць нармальную работу гуманітарных калідораў. Аб гэтым заявіў кіраўнік расійскай дэлегацыі на перагаворах з украінскім бокам памочнік прэзідэнта РФ Уладзімір Мядзінскі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў перагаворшчыка, на праведзеных 7 сакавіка перагаворах доўга абмяркоўвалася праблема гуманітарных калідораў, аб якіх дамовіліся яшчэ ў ходзе мінулага раўнда, але якія не працавалі. Гэта ён звязвае з невыкананнем украінскімі Узброенымі сіламі на месцах распараджэнняў камандавання і адміністрацыі. "Мы паставілі пытанне рубам. Не вельмі разумеем, як гэта растлумачыць. Але спадзяёмся, што, пачынаючы з заўтрашняга дня, гэтыя калідоры нарэшце пачнуць працаваць. Украінскі бок даў нам у гэтым свае запэўніванні", - сказаў Уладзімір Мядзінскі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі