Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Місія БДІПЧ АБСЕ пачала назіранне за парламенцкай кампаніяй у Беларусі

Палітыка 16.10.2019 | 09:49

16 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Па запрашэнні беларускіх улад наглядальнікі ад Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека (БДІПЧ) АБСЕ 15 кастрычніка адкрылі місію па назіранні за выбарамі ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі. Такая інфармацыя размешчана на афіцыйным сайце АБСЕ, паведамляе БЕЛТА.

Місія, якую ўзначальвае Карнелія Вільемін Анке Ёнкер, складаецца з асноўнай групы ў складзе 11 экспертаў, што базіруюцца ў Мінску, і 30 доўгатэрміновых наглядальнікаў, якія будуць працаваць па ўсёй краіне з 23 кастрычніка. Акрамя таго, чакаецца, што дзяржавы - удзельніцы АБСЕ накіруюць 400 кароткатэрміновых наглядальнікаў, якія прыбудуць у Беларусь за некалькі дзён да выбараў.

Місія ацэніць правядзенне выбараў на адпаведнасць абавязацельствам у рамках АБСЕ і іншым міжнародным абавязацельствам і стандартам дэмакратычных выбараў, а таксама нацыянальнаму заканадаўству.

Неад'емнай часткай назірання стануць сустрэчы з прадстаўнікамі органаў дзяржаўнай улады, палітычных партый, грамадзянскай супольнасці, сродкаў масавай інфармацыі і міжнароднай супольнасці.

У прыватнасці, 15 кастрычніка кіраўнік місіі БДІПЧ сустрэлася з намеснікам міністра замежных спраў Беларусі Алегам Краўчанкам. Бакі абмеркавалі пытанні, звязаныя з арганізацыяй міжнароднага назірання па лініі БДІПЧ.

Фота МЗС
Фота МЗС'

Выбары ў Палату прадстаўнікоў назначаны на 17 лістапада.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Палітыка
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Галасаванне на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Датэрміновае галасаванне на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі сёмага склікання пройдзе з 12 па 16 лістапада ўключна.