Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
09 лютага 2021, 19:27

Мінск і Ватыкан пацвердзілі ўзаемнае імкненне да ўмацавання міжканфесійнага дыялогу

9 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Намеснік міністра замежных спраў Беларусі, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі пры Святым Прастоле па сумяшчальніцтве Сяргей Алейнік 8 і 9 лютага наведаў з візітам Ватыкан. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства замежных спраў.

Сяргей Алейнік прыняў удзел у штогадовай навагодняй аўдыенцыі Папы Рымскага Францыска для дыпламатычнага корпуса, акрэдытаванага пры Святым Прастоле. На палях мерапрыемства пантыфік правёў кароткую гутарку з паслом.

У час візіту пасол таксама сустрэўся з дзяржаўным сакратаром Святога Прастола кардыналам П'етра Паралінам, старшынёй Папскага Савета па садзейнічанні хрысціянскаму адзінству кардыналам Куртам Кохам, а таксама з сакратаром па адносінах з дзяржавамі (міністрам замежных спраў) Дзяржаўнага сакратарыята Святога Прастола архібіскупам Полам Рычардам Галахерам. "Асноўнымі тэмамі перагавораў сталі актуальныя пытанні двухбаковага парадку дня, а таксама супрацоўніцтва ў рамках міжнародных арганізацый і сітуацыя ў рэгіёне", - адзначылі ў МЗС.

"Па выніках абмеркаванняў пацверджана ўзаемнае імкненне да актывізацыі беларуска-ватыканскага супрацоўніцтва для дасягнення далейшай станоўчай дынамікі двухбаковага ўзаемадзеяння і ўмацавання міжканфесійнага дыялогу", - дадалі ў МЗС.

Акрамя таго, у час знаходжання ў Рыме Сяргей Алейнік правёў сустрэчу з генеральным дырэктарам па палітычных пытаннях і пытаннях бяспекі Міністэрства замежных спраў і міжнароднага супрацоўніцтва Італіі Себасцьяна Кардзі. Бакі абмеркавалі актуальныя тэмы двухбаковага ўзаемадзеяння, гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва і адносін па лініі Еўрапейскага саюза, а таксама абмяняліся думкамі аб развіцці сітуацыі ў рэгіёне.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі