Сцяг Серада, 18 сакавіка 2026
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
24 жніўня 2018, 09:44

Міхаіл Бабіч назначаны паслом Расіі ў Беларусі

24 жніўня, Масква /БЕЛТА - ТАСС/. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін назначыў Міхаіла Бабіча, які раней займаў пасаду паўнамоцнага прадстаўніка прэзідэнта РФ у Прыволжскай федэральнай акрузе, Паўнамоцным Паслом Расіі ў Беларусі. Адпаведны ўказ апублікаваны сёння на расійскім афіцыйным інтэрнэт-партале прававой інфармацыі.

Назначыць Бабіча Міхаіла Віктаравіча Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь, гаворыцца ва ўказе.

Іншым указам расійскі прэзідэнт назначыў Міхаіла Бабіча спецпрадстаўніком прэзідэнта РФ па развіцці гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва з Беларуссю.

Назначыць Бабіча Міхаіла Віктаравіча спецыяльным прадстаўніком прэзідэнта Расійскай Федэрацыі па развіцці гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва з Рэспублікай Беларусь, гаворыцца ў дакуменце.

Міхаіл Бабіч вызвалены ад пасады паўнамоцнага прадстаўніка прэзідэнта РФ у Прыволжскай федэральнай акрузе.-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі