Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
28 лютага 2022, 01:30

Мезенцаў: падтрымка Беларуссю перагаворнага працэсу РФ і Украіны значная

28 лютага, Мінск /БЕЛТА - ТАСС/. Падтрымка беларускімі ўладамі перагаворнага працэсу паміж Расіяй і Украінай значная і важная. Аб гэтым заявіў ТАСС дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Дзмітрый Мезенцаў.

"Тое, што сёння Беларусь становіцца краінай, якая падтрымлівае перагаворны працэс (паміж Расіяй і Украінай. - Заўвага ТАСС), каб як мага хутчэй былі пачуты абгрунтаваныя прэтэнзіі Расійскай Федэрацыі, якая абавязана гарантаваць нацыянальную бяспеку і выкарыстоўваць увесь арсенал, што мае дзяржава, значна і важна. Мы ўсе верым, што перагаворы дадуць чаканы вынік. Мы жадаем неабходных вынікаў гэтай сустрэчы, таму што лёсы людзей, якія пражываюць на тэрыторыі Данецкай і Луганскай народных рэспублік, - не разменная манета", - сказаў ён.

Мезенцаў нагадаў, што ў свой час удзельнікі "ў нармандскім фармаце вызначылі месцам перагавораў сталіцу Беларусі". "І невыпадкова той вельмі складаны перагаворны працэс, які вялі тут у 2015 годзе Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін, Прэзідэнт Францыі Франсуа Аланд, федэральны канцлер (Германіі. - Заўвага ТАСС) Ангела Меркель і Прэзідэнт Украіны (Пётр Парашэнка. - Заўвага ТАСС), забяспечыў выхад на пагадненні, якія былі падпісаны ў тым ліку і кіраўнікамі Данецкай і Луганскай народных рэспублік, набылі назву Мінскіх. Вы ведаеце, як шмат і паслядоўна расійскае кіраўніцтва, кіраўнік нашай дзяржавы зрабілі для таго, каб Мінскія пагадненні - іх літара і дух - былі рэалізаваны", - адзначыў дзяржсакратар.

"Але здарылася тое, што здарылася - перш за ўсё афіцыйны Кіеў адмовіўся прызнаваць і выконваць важнейшыя пагадненні для ўрэгулявання канфлікту на тэрыторыі Украіны, рэалізацыя якіх важна для лёсаў соцень тысяч людзей. І сёння тыя вымушаныя крокі, якія робіць РФ, - гэта крокі ў абарону годнасці, забеспячэння бяспекі, здароўя і жыцця мільёнаў людзей", - падкрэсліў Мезенцаў.

Раней кіраўнік расійскай дэлегацыі на перагаворах, памочнік Прэзідэнта РФ Уладзімір Мядзінскі паведаміў, што ў нядзелю з украінскім бокам была дасягнута дамоўленасць аб правядзенні перагавораў у Гомельскай вобласці Беларусі. Дэлегацыя РФ ужо выехала з Мінска да месца сустрэчы. Канкрэтны пункт сустрэчы расійскай і ўкраінскай дэлегацый на перагаворах раскрывацца не будзе, паведаміла крыніца ТАСС.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі