
20 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Захад пастаянна вучыць Беларусь дэмакратыі, але сам жа парушае ўсе магчымыя нормы міжнароднага права. Аб гэтым заявіў міністр замежных спраў Уладзімір Макей у інтэрв'ю тэлеканалу RT Arabic, паведамляе БЕЛТА.
"Захад пастаянна вучыць нас дэмакратыі, заклікае выконваць вяршэнства закону. У гэтым выпадку ў адносінах да мігрантаў Захад, у прыватнасці Польшча і краіны Балтыі, парушыў усе магчымыя нормы міжнароднага права, маралі і этыкі", - падкрэсліў Уладзімір Макей.
Міністр звярнуў увагу: па ўсіх нормах міжнароднага права еўрапейскія краіны павінны былі разгледзець прашэнне бежанцаў аб прыстанішчы, але замест гэтага яны збівалі мігрантаў, а часам і забівалі, перакідваючы целы назад праз граніцу.
"Тое, што адбывалася пэўны час таму на граніцы, калі мігранты спрабавалі мірна праз кантрольна-прапускны пункт трапіць на тэрыторыю Еўрапейскага саюза, а Польшча прымяніла ў халодную тэмпературу вадамёты супраць жанчын і дзяцей, слёзатачывы газ, - гэта не паддаецца ніякаму тлумачэнню, - падкрэсліў кіраўнік МЗС. - Зразумела, мы не можам у гэтым выпадку гаварыць, што Польшча і краіны Балтыі з'яўляюцца дзяржавамі - увасабленнем дэмакратыі".
Уладзімір Макей таксама згадаў аб польскім ваеннаслужачым, які папрасіў у Беларусі прыстанішча. Паводле слоў міністра, "ён расказвае аб жудасных рэчах, якія адбываліся на тэрыторыі Польшчы".-0-