Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Макей: трэба зрабіць усё, каб пазбегнуць канфрантацыйнай рыторыкі паміж краінамі

Палітыка 07.10.2019 | 15:07

7 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У сучасных адносінах паміж краінамі, на жаль, прысутнічае канфрантацыйная рыторыка, і трэба зрабіць усё, каб пазбегнуць яе ў будучым. Такое меркаванне выказаў, адказваючы на пытанні журналістаў, міністр замежных спраў Уладзімір Макей на палях форуму "Мінскі дыялог", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Многія краіны выстаўляюць прэтэнзіі ў адрас адна адной. З аднаго боку Расія і Захад - з другога, па восі Поўнач-Поўдзень таксама адбываюцца трэнні, гучаць заявы з прэтэнзіямі. Канфрантацыйная рыторыка прысутнічае. Трэба зрабіць усё, каб пазбегнуць яе ў будучым. Спадзяюся, форум унясе свой уклад у тое, каб пазбегнуць утварэння новых раздзяляльных ліній не толькі на нашым кантыненце, але і ў свеце ў цэлым", - сказаў міністр.

"Важна, каб размова ішла не ў абвінаваўчым ухіле, каб бакі не папракалі адзін аднаго ў тым, што нешта не атрымліваецца ў сферы забеспячэння рэгіянальнай або міжнароднай бяспекі, а спрабавалі знайсці вырашэнне тых праблем, якія ляжаць на паверхні, - прадоўжыў ён. - Наша задача як мінімум у тым, каб усадзіць канфліктуючыя бакі за адзін стол, каб яны не выказвалі са сваіх сталіц папрокі ў адрас адзін аднаго, а каб селі за адзін стол перагавораў і паспрабавалі прыйсці да нейкай здзелкі, якая дапаможа ў тым ліку і ва ўрэгуляванні канфліктаў у нашым рэгіёне".

Напрыклад, агульнавядома роля Беларусі як перагаворнай пляцоўкі для ўрэгулявання канфлікту ва Украіне. Адказваючы на пытанне, ці плануецца ўдзел Беларусі ў арганізацыі чарговай сустрэчы ў нармандскім фармаце, Уладзімір Макей сказаў, што пакуль такіх заявак ад замежных партнёраў у адрас Мінска не паступала. "Мы заўсёды гатовы зрабіць усё магчымае, каб канфлікт ва Украіне быў завершаны як мага хутчэй, у тым ліку мы гатовы забяспечыць сустрэчы ў любых фарматах, калі да нас паступяць адпаведныя запыты", - запэўніў ён.

Уладзімір Макей таксама адзначыў усё большую цікавасць да форуму, у якім у гэтым годзе прымае ўдзел на чвэрць людзей больш, чым у мінулым. "Прыбылі вельмі вядомыя эксперты, палітыкі, дзеючыя і былыя, з 61 краіны свету - гэта гаворыць само за сябе. Любы такі сход прыносіць аддачу, дае сур'ёзныя вынікі, - сказаў ён. - Будзем спадзявацца, што гэта другое маштабнае мерапрыемства адыграе сваю ролю, і гэта пляцоўка ператворыцца ў своеасаблівую экспертную Меку, куды будуць прыязджаць палітолагі, эксперты па міжнародных адносінах з усяго свету".-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Палітыка
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Тэмпературныя рэкорды Беларусі 14 кастрычніка былі пабіты тэмпературныя рэкорды ў Мінску і ва ўсіх абласных цэнтрах, акрамя Брэста.